Базавая велічыня пасля дэнамінацыі ўстаноўлена ў памеры Br21 з 1 ліпеня бягучага года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 27 чэрвеня 2016 года нумар 496, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

У адпаведнасці з указам «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў пастанавіў устанавіць базавую велічыню ў памеры Br21.

Пастанова ўрада нумар 496 уступае ў сілу з 1 ліпеня 2016 года.

Цяпер памер базавай велічыні складае Br210 тыс.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о