Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ на гэтым тыдні сустрэўся з работнікамі сельгаспрадпрыемства “Пціч-Агра”.

Сітуацыю ў аграсектары  трэба разглядаць комплексна

“З першых вуснаў даведацца пра праблемы, якія хвалююць людзей, паслухаць іх прапановы, растлумачыць сітуацыі на месцах”, – акцэнтаваў увагу на важнасці дыялогу ў працоўных калектывах Памочнік Прэзідэнта.
Адна з асноўных тэм сустрэчы, якая была прымеркавана да адзі-нага дня інфармавання насель-ніцтва, – асноўныя накірункі дзяржаўнай палітыкі ў вобласці інфармацыйнай бяспекі.
Цяпер задача нумар адзін, пазначыў Памочнік Прэзідэнта, – данесці праўдзівую, аб’ектыўную інфармацыю насельніцтву, падказаць, як вылічыць фэйкавыя пасылы.
– Сёння ў нашай краіне амаль 1200 друкаваных СМІ і дзясяткі тэлерадыёкампаній. І не адна тысяча тэлеграм-каналаў, не ўсе з якіх распаўсюджваюць дакладную інфармацыю. На жаль, часцяком наадварот, плодзяць фэйкі. З апошняга: індывідуальных прадпрымальнікаў ушчамляюць у правах і не даюць гандляваць, у Беларусі нібыта пачалася прыхаваная мабілізацыя, жыхароў Мазыра таемна эвакуіруюць, – распавёў Сяргей Іванавіч.
Як сартаваць такія навіны і не давяраць усяму запар, таксама абмеркавалі на сустрэчы. Усё проста, лічыць Памочнік Прэзідэнта, – трэба толькі цікавіцца тым, што пішуць афіцыйныя крыніцы. Аналіз лічбаў і фактаў дапаможа выявіць недакладную інфармацыю.
– Любую інфармацыю трэба чытаць і адсочваць правільна. Асабліва звярніце ўвагу на дзяцей: з кім яны сябруюць у сацсетках, з кім маюць зносіны, якія навіны чытаюць. Каб потым не дзівіцца, якія думкі выказвае ваша дзіця, – звярнуў увагу бацькоў Сяргей Барташ.
Акрамя таго, гаварылі пра бяспеку дзяцей у час зімовых канікул. Бацькам нагадалі, якую небяспеку тоіць катанне на цюбінгах і як дзеці павінны паводзіць сябе на дарозе. Не трэба забываць, што на вадаёмах яшчэ тонкі лёд. Згадалі і пра пячное ацяпленне, якое ў прыватных дамах варта рэгулярна правяраць.
Надыходзіць час навагодніх свят, таму ўдзельнікаў сустрэчы перасцераглі ад выкарыстання несертыфікаванай піратэхнікі. Закранулі і тэму вытворчага траўматызму. З 2018 года па цяперашні час у Петрыкаўскім раёне адбыўся 1 выпадак са смяротным зыходам і тры – з цяжкім. Як правіла, вінаватым у падобных сітуацыях становіцца алкаголь. Таму ў калектывах раёна сур’ёзна працуюць у гэтым накірунку.

Памочнік Прэзідэнта адказаў і на пытанні жыхароў аграгарадка. У прыватнасці, даў некалькі парад адносна таго, як утрымаць маладых спецыялістаў і якія тэхналогіі ў першую чаргу павінны выкарыстоўваць работнікі фермы.
– Рэзерваў для павышэння эфектыўнасці сферы АПК у вобласці і раёне дастаткова. У першую чаргу, гэта выкананне тэхналогій. Мабыць, гэта ключавая пазіцыя для павышэння вытворчасці, – рэзюмаваў Сяргей Барташ.
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ правёў у гэты дзень сустрэчу са спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемстваў раёна, на якой абмеркавалі перспектывы развіцця сельскагаспадарчай галіны.

Разам з першым намеснікам губернатара Дзмітрыем Козелам дэталёва вывучаны паказчыкі па кожным прадпрыемстве галіны ў раёне. “Сітуацыю ў аграсектары вобласці трэба разглядаць комплексна – такую задачу паставіў нам Прэзідэнт”, – абазначыў Сяргей Барташ.
Размова з аграрыямі была адкрытай і няпростай: у некаторых гаспадарках сапраўды сумная сітуацыя, ім трэба падставіць плячо шэфаў і мацнейшых калгасаў. На некаторых прадпрыемствах не хапае адказных кіраўнікоў. У астатнім дзяржава забяспечвае ўсім неабходным – паліва, кармы і тэхніка ёсць, рамантаваць машыны сёння таксама не праблема.
– У разрэзе кожнага сельгас-прадпрыемства важна прадумваць не толькі канцэпцыю, але і канкрэтныя крокі, – выказаў меркаванне у час семінара-нарады па развіцці аграрнага сектара раёна інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ.
І тады, упэўнены Памочнік Прэзідэнта, сітуацыя пачне стабілізіравацца.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о