Наш раён з вялікім гонарам праводзіць знакаміты конкурс у аграгарадку Ляскавічы. 6 жніўня тут урачыста адкрыўся абласны конкурс драўлянай скульптуры “Ажывелая даўніна”.

Павіншаваць з пачаткам спаборніцтваў прыехалі артысты з Капаткевічаў — ансамбль народнай песні, музыкі і танца “Лявоніха”. Дырэктар Капаткевіцкага ДК Ядвіга Суботка ўручыла ўдзельнікам святочны каравай і пажадала добрага настрою.
Канкурсантам патрэбна будзе на працягу некалькіх дзён працаваць з дрэвам. Што гэта значыць? Пераапрацаваць дрэва ў скульптуры. Адно ў памерах да 1,5 м, другое — малой формы да 1 м.

БАЛЕЕМ ЗА СВАІХ
Мастацкі ўзровень вырабаў будзе ацэньваць экспертная камісія адпаведна якасці тэхнічных прыёмаў, мастацкай апрацоўкі і ўпрыгожванняў, арыгінальнасці вобразаў Якуба Коласа “Дрыгва” і драмы “У пушчах Палесся”, прысвечаных партызанскаму шляху Дзеда Талаша, а таксама трылогіі Івана Мележа “Палесская хроніка”.
Сёлета на спаборніцтвы завіталі 10 чалавек з розных куткоў Гомельской вобласці. Наш раён прадстаўляюць майстар-метадыст ДУК “Петрыкаўскі раённы Дом рамёстваў” Аляксей Батан і Аляксандр Кніга, жыхар вёскі Міхедавічы, знакаміты разьбяр.
Пажадаем землякам поспехаў! Няхай перамога будзе ў самага моцнага. Хутка мы агучым пераможца. Сачыце за навінамі.

БАЛЕЕМ ЗА СВАІХ

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о