Бабунічы сабралі аматараў футболу17 жніўня на стадыёне аграгарадка Бабунічы адбыўся адкрыты раённы турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Шарухі і Сяргея Баярчука. У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзевяць каманд з населеных пунктаў, дзе традыцыйна падтрымліваюць спорт: Бабуніч, Брынёва, Грабава, Капаткевіч, Капцэвіч, Курыціч, Петрыкава і Чалюшчавіч. Лепшымі ігракамі былі прызнаныя Міхаіл Мамантаў, Давыд Панчанка, Валянцін Сарочкін, Максім Ус, Сяргей Ярмалюгін.
Па выніках турнніра трэцяе месца дасталося ФК “Бабунічы”, другімі былі футбалісты КСУП “Чалюшчавічы” а перамогу святкавалі ігракі ДЮСШ “Петрыкаў”.
ФСК “Ураджай” выказвае падзяку спонсару турніра Аляксандру Баярчуку.
7 верасня 2019 года на стадыёне ў аграгарадку Чалюшчавічы адбудзецца ХХІІІ розыгрыш кубка па футболе памяці Васіля Пінчука. Пачатак у 10 гадзін.

Юлія ШЛЯГА,
дырэктар ФСК “Ураджай”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о