4У Петрыкаве прайшла конкурсная праграма сярод вучняў гарадскіх школ, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. У раённы Дом культуры прыйшлі каманды шасцікласнікаў петрыкаўскіх школ і гімназіі, каб у розных конкурсах вызначыць, хто з іх можа па праве насіць імя будучага байца-абаронцы.
Праграма складался з пяці конкурсаў, у якіх хлопчыкі павінны былі паказаць глыбокія веды ў ваеннай тэрміналогіі, прыказках і прымаўках, а таксама спрыт і знаходлівасць.
Пытанні віктарыны “экзаменавалі” каманды на веданне такіх слоў як гарнізон, тачанка і іншых. Затым удзельнікам каманд трэба было разгадаць шыфр, скласці з частак слоў вядомую прымаўку на ваенную тэму, запомніць пералік прадметаў і ўзгадаць іх праз пэўны час.
Капітаны змагаліся ў самых “важных” уменнях: прышыць гузік, аблупіць бульбіну, накруціць анучу. А ў конкурсе “Нам песня жыць і служыць дапамагае” каманды дэманстравалі не менш важныя ўменні калектыўнай песні і танца.
Карацей, сумаваць не давялося ні самім будучым абаронцам, ні іх сябрам і настаўнікам, якія прыйшлі падтрымаць каманды ў конкурсе.
У выніку перамогу ў праграме здабыла каманда сярэдняй школы № 2 “Ваеннае пакаленне Next”. Яна адзначана Дыпломам пераможцы ад раённага Дома культуры. Кожны ўдзельнік калектыву-пераможцы, а таксама каманд “Дружба” з СШ №1 і “Ваенная разведка” з гімназіі атрымаў памятны падарунак ад арганізатараў конкурсу.

П. ВАЛОДЗІН, фота аўтара.

3 2 1 5

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о