На тыдні старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан правёў асабісты прыём грамадзян на базе Мышанскана сельскага Савета.

Першае пытанне, з якім звярнуліся да кіраўніка раёна, датычылася будаўніцтва і архітэктупры. Сям’я пражывае ў кватэры доўгі час, яшчэ з савецкіх часоў на лесвічнай пляцоўцы абсталявана невялікае памяшканне для гаспадарчых патрэб. У дадзены момант ёсць прадпісанне службаў аб зносе прыбудовы для ўсталявання водамернага вузла. Але гаспадару ў сілу абставін, звязаных са станам здароўя, непажадана мяняць памяшканне на больш аддаленае. Унікнуўшы ў сітуацыю, старшыня райвыканкама адзначыў, што ёсць пэўныя нормы і правілы, патрабаванні дзяржаўных органаў, якія абавязковыя для выканання пры ўвядзенні новых аб’ектаў. Але існуюць розныя жыццёвыя сітуацыі, якія патрабуюць выкарыстання ўсіх магчымасцей ад улады для годнага вырашэння праблем.

Яшчэ адна жыхарка населенага пункта прыйшла атрымаць адказы на свае пытанні. Рамонт дарогі, аплата за ацяпленне, праца камунальнай службы, водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне тэрыторыі каля пад’ездаў – кожнае з іх было дэталёва вывучана і абмеркавана з прадстаўнікамі мясцовай і раённай вертыкалі ўлады. Дадзены даручэнні разгледзець магчымасць суразмернай падачы цеплаэнергіі ў дамы, што адчуваецца пры аплаце камунальных паслуг, дакументальна засведчыць прыналежнасць адной з дарог населенага пункта для далейшага яе ўпарадкавання, актывізаваць правядзенне санітарных дзён і суботнікаў. Што тычыцца азелянення і добраўпарадкавання тэрыторыі каля пад’ездаў, то Аляксандр Васільевіч параіў жыхарам самім праяўляць больш ініцыятывы. Зразумела: абкасіць, замяніць, адрамантаваць – справа камунальнай службы, але раскінуць кветнік каля пад’езда, даглядаць яго, выйсці жыхарам для навядзення парадку каля свайго дома – жаданне, якое павінна быць у людзей, каб бачыць прыгожай сваю малую радзіму.

Даручэнні дадзены. Тэрміны агучаны.

Наступны выязны прыём прадстаўнікоў улады запланаваны на базе  Конкавіцкага сельскага Савета.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о