IMG_2797_1Цэнтральныя СМІ расказалі, што еўрапейскія метэаролагі ахрысцілі свежы цыклон, што прыцягнула ў Беларусь, Даніэлай. Прыгожае імя. У рэдакцыі задумаліся, хто з “зорных” людзей так называўся, і апрача пісьменніцы Даніэлы Сціл нікога не ўспомнілі. Каб жа Даніэл, то маглі б яшчэ згадаць новага Джэймса Бонда – Дэніэла Крэйга, а так… Даніэла.

Петрыкаўшчыне, апрача калюж і снежна-пясчанай мешанкі на вуліцах, нічога дрэннага Даніэла пакуль не прынесла, хіба што толькі пасля панядзелкавага снегападу намерзла на правадах і сасулькі заплакалі. Але і ў гэтай звычайнасці можа ўтойвацца небяспека. Выратавальнікі з улікам галалёдзіцы раяць аўтамабілістам па магчымасці ўстрымацца ад паездак, а пешаходам, натуральна, ад паходаў.

Каб крый Божа не аглушыла сасулькай, лепш бокам абыходзіць будынкі з балконамі і выступаючымі стрэхамі, а на коўзкай дарозе рухацца дробнымі крокамі і рукі не трымаць у кішэнях.

І яшчэ не забудзьце пра гэтыя правілы бяспекі расказаць дзецям!

Сіноптыкі прагназуюць, што Даніэла ў сераду сыйдзе ў Расію, а ў нас, маўляў, усталюецца, сонечна-марозная “пушкінская зіма”.

БелТА са спасылкай на Белэнерга паведаміла, што па стане на сярэдзіну дня ў аўторак у Беларусі было абясточана больш сямісот  населеных пунктаў.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота А. ГУСЕВА.

1
Оставить комментарий

avatar
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Сергей Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Сергей
Гость
Сергей

что-то у меня часть текста отсутствует