Сёння адной з самых галоўных тэм, якія абмяркоўваюцца ў грамадстве, з’яўляюцца выбары ў Парламент Республікі Беларусь, якія пройдуць 17 лістапада.
Як ставяцца жыхары Петрыкава і раёна да важнай палітычнай падзеі краіны, ці пойдуць галасаваць, ці вызначыліся з выбарам і якія надзеі ўскладаюць на народных абраннікаў – з гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да нашых землякоў.

Апытанне: Чаму я іду галасаваць?

Сланіслаў Петэнка, пенсіянер:
– Упершыню ўдзел у выбарах я прымаў на судне.
Выбары на моры праходзяць гэтак жа, як і на сушы: ставіцца скрыня для галасавання, прысутнічае камандны састаў пры гэтым. Затым вынікі выбараў адсылаюцца радыёграмай.
Я вучыўся ва Уладзівастоку, скончыў суднаходнае вучылішча, працаваў у далёкаўсходнім параходстве. На Петрыкаўшчыну прыехаў з-за кахання, жонка з гэтых мясцін.
Вельмі хочацца, каб дэпутаты выконвалі свае абяцанні і працавалі на карысць радзімы.

Апытанне: Чаму я іду галасаваць?Крысціна Браім, маці:
– Удзел у выбарах – гэта грамадзянскі абавязак кожнага жыхара!
Па традыцыі мы ўсёй сям’ёй пойдзем на выбары, за каго галасаваць – ужо вызначыліся.
Упэўнены, што наш кандыдат зможа годна несці ганаровае званне дэпутата Палаты Прадстаўнікоў.
Уладзімір Рог, механік аддзялення паштовай сувязі:
– Горад, дзякуючы даручэнню Прэзідэнта і працы мясцовай улады, значна змяніўся. Спадзяюся, што людзі, якія прыйдуць курыраваць сацыяльныя пытанні, пасля выбараў будуць працягваць акультурванне нашай тэрыторыі.
Мяне асабліва хвалюе вуліца Пушкіна, на яе стан варта звярнуць асаблівую ўвагу.

Апытанне: Чаму я іду галасаваць?Уладзімір Рог, механік аддзялення паштовай сувязі:
– Горад, дзякуючы даручэнню Прэзідэнта і працы мясцовай улады, значна змяніўся. Спадзяюся, што людзі, якія прыйдуць курыраваць сацыяльныя пытанні, пасля выбараў будуць працягваць акультурванне нашай тэрыторыі.
Мяне асабліва хвалюе вуліца Пушкіна, на яе стан варта звярнуць асаблівую ўвагу.

Апытанне: Чаму я іду галасаваць?Дар’я Туравец, першы сакратар Петрыкаўскага РК ГА “БРСМ”:
– Натуральна, галасаваць пайду абавязкова, таму што хвалююся за раён, у якім нарадзілася і вырасла.
Наша задача – выбраць самага годнага кандыдата, каб потым можна было звярнуцца да яго за дапамогай.
Лічу, што выбары ў Парламент Рэспублікі Беларусь – вельмі важнае і адказнае мерапрыемства. Актыўную грамадзянскую пазіцыю павінны займаць усе грамадзяне, бо мы жывем у грамадстве, і трэба абавязкова прымаць удзел у грамадскім і палітычным жыцці. Ад голасу кожнага выбаршчыка залежыць наша будучыня.

Апытанне: Чаму я іду галасаваць?Павел Хамякоў, будаўнік:
– Я таксама памятаю, як упершыню прымаў удзел у выбарах, і зараз для мяне дата правядзення выбараў – не менш важная, чым раней, бо ад нашага выбару залежыць будучыня.
Вельмі важна, каб у краіне выконваліся правы чалавека, каб народ адчуваў сябе камфортна, каб былі даступныя многія рэчы. Зірніце нават на стаўленне беларусаў да міліцыі. У Еўропе да гэтых структур больш павагі і даверу. Хацелася б такога і ў нас.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о