Рэспубліканскае свята “Апошні званок” у будучыні хочуць праводзіць у моладзевых сталіцах Беларусі, зрабіўшы гэта традыцыяй, – заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Ён паведаміў, што ёсць планы закласці новую традыцыю ў правядзенні рэспубліканскага “Апошняга званка”.
“У мінулым годзе ён прайшоў у Мінску, а сёлета – у Оршы, моладзевай сталіцы, куды з’ехаліся навучэнцы з усёй краіны. Ёсць ідэя ў будучыні яго праводзіць такім чынам, каб у наступным гэта стала традыцыяй”, – сказаў міністр.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
па матэрыялах БелТА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о