Ала Есьман узнагароджана ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама за поспехі ў рабоце. Сёння жанчына стала гераіняй нашага артыкула.

Ала Есьман: "Настаўніку прыемна, каб па яго слядах пайшлі вучні"Вось ужо 27 гадоў Ала Есьман працуе ў Петрыкаўскай дзіцячай школе мастацтваў, 7 з якіх яна займае пасаду загадчыка фартэпіяннага аддзялення.

– Я нарадзілася ў горадзе Чаркеск, але лёс склаўся так, што мы з бацькамі прыехалі жыць у Петрыкаў, – пачала размову Ала Сяргееўна. – Чаму я выбрала музычны шлях? Абавязана я бацькам – яны падтрымалі мой выбар. Тата працаваў хормайстрам. Таксама ўсе сёстры, браты, мае дзеці скончылі музычную школу, але прафесію музыканта працягнула толькі я.

Ала Есьман: "Настаўніку прыемна, каб па яго слядах пайшлі вучні" Ала Есьман: "Настаўніку прыемна, каб па яго слядах пайшлі вучні"Ала Сяргееўна марыла стаць дыктарам тэлебачання, потым настаўнікам музыкі. Ажыццявіліся адразу дзве мары – стаць вядучай розных мерапрыемстваў і настаўнікам, толькі ў сваім горадзе, у сваёй школе. Наша гераіня скончыла Мазырскі дзяржаўны музычны каледж і БДУКМ па спецыяльнасці “Культуролаг – мэнэджар”.

– Безумоўна, я люблю сваю працу, разам з калегамі мы глядзім у адным накірунку. Заўсёды адчуваю падтрымку ў асобе дырэктара і настаўніка нашага аддзялення Святланы Шамолавай. На маё станаўленне паўплывалі такія настаўнікі як Ала Судзібар, Валянціна Шчучэнка, Валянціна Часнакова, Галіна Куксава.
Кожнаму настаўніку прыемна, калі па яго слядах ідуць вучні. І Ала Сяргееўна не выключэнне.
– Імкнуся быць прыкладам для кожнага. Важна дастаць на паверхню лепшыя якасці вучня, развіць індывідуальныя здольнасці. На ўроках мне даводзіцца быць псіхолагам, прыдумляць для кожнага асаблівыя метады барацьбы са сцэнічным хваляваннем, старанна падбіраць праграму да выступленняў і конкурсаў.

Ала Есьман: "Настаўніку прыемна, каб па яго слядах пайшлі вучні"Я ганаруся, што ў школе працуе мая выпускніца – Таццяна Паўлоўская. Хочацца адзначыць яшчэ адну маю вуча-ніцу Ксенію Кузняцову, з якой мы пакарылі мноства рэгіянальных і абласных конкурсаў. У памяці нашыя Дыпломы І ступені на конкурсах і фестывалях “Залатая нота Палесся”, “Маленькі прынц”.

Ала Есьман: "Настаўніку прыемна, каб па яго слядах пайшлі вучні"Настаўніца падкрэсліла, што поспеху не было б у адукацыйным працэсе без дапамогі бацькоў вучняў.

– Без іх увагі не было б ні ўзнагарод навучэнцаў, ні жадання вучыцца. Бацькі – злучальнае звяно паміж мной і вучнем.
Праца – непасрэдная частка жыцця Алы Сяргееўны, але яна рэалізавала сябе яшчэ ў ролі жонкі і маці.

– Сям’ёй збіраемся разам, каб паспяваць пад акампанемент фартэпіяна, музыка з намі ўсюды. Дачка Ангеліна скончыла школу па класе фартэпіяна, сын Арцём выпускнік па класе саксафона дзядулі Сяргея Сергіенкі.
Па словах Алы Есьман, музычная школа – гэта перш за ўсё работа і ўседлівасць, педагогі прывучаюць дзяцей да “эмацыйнага фону” жыцця, развіваюць дробную маторыку. Музыка ўплывае і на мазгавую дзейнасць.

– Нашы вучні прывучаны да эстэтыкі, яны інтэлігентныя, ужо маюць пэўныя пачуцці, а ўвогуле музыка – гэта адзіная сусветная мова, якую не трэба перакладаць.
У канцы размовы Ала Сяргееўна адзначыла, што прафесія настаўніка музыкі вельмі творчая.
– Ганаруся тым, чаму мяне навучылі мае настаўнікі і тым, што ўкладваю сёння ў юных музыкаў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о