На мінулым тыдні на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 горада Петрыкава” адбыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці.

Алімпіяда вызначыла лепшыхАлімпіяда па фінансавай пісьменнасці праходзіць у нашай краіне штогод, пачынаючы з 2014 года, і з’яўляецца адным з найбольш маштабных і значных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай пісьменнасці маладога пакалення.
Да асноўных задач алімпіяды адносяцца папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальных здольнасцяў навучэнцаў і набыццё імі вопыту пазнавальнай, камунікатыўнай, практычнай і творчай дзейнасці. Акрамя гэтага важным момантам фінансавай пісьменнасці з’яўляецца фарміраванне ў школьнікаў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і назапашванняў, кантролю сваіх даходаў, расходаў і даўгоў, а таксама развіццё фінансавай культуры і ўмацаванне фінансавай дысцыпліны маладога пакалення. Да таго ж, алімпіяда – гэта ўкараненне новых формаў прафесійнай арыентацыі навучэнцаў старэйшых класаў.

Што да сёлетняга мерапрыемства, то ў ім прынялі ўдзел 33 вучні 9-11 класаў з 18 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Па выніках алім-піяды пераможцамі сталі:
I месца – Талецкая Дзіяна, навучэнка 11 класа ДУА “Гімназія горада Петрыкава”;
II месца – Томаль Данііл, навучэнец 11 класа ДУА “Галубіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”;
III месца – Жогаль Канстанцін, навучэнец 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 горада Петрыкава”.

Усе ўдзельнікі алімпіяды ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі ад ААТ “ААБ Беларусбанк”. Пераможцы раённага этапу будуць прадстаўляць Петрыкаўшчыну на абласным этапе алімпіяды, які пройдзе ў лістападзе ў Гомелі.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о