Пажылыя людзі – гэта наш гонар, наш дарагі скарб. У свой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну багаты вопыт і мудрасць пакаленняў.

Акцыя  прайшла  ў ВялаўскуУ Дзень пажылых людзей Вялаўскай сельскай бібліятэкай была праведзена акцыя “Цеплыня дзіцячых рук і сэрцаў – пажылым”. Вучні Вялаўскага сада-школы наведалі людзей паважанага ўзросту, дзякавалі за добрасумленную працу, жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць. Уручылі віншавальныя паштоўкі і восеньскія кветкі з пажаданнямі здароўя і даўгалецця.

Бабулі і дзядулі прымалі віншаванні і дзякавалі дзецям салодкімі пачастункамі.
Часам мала трэба чалавеку, каб адчуць сябе шчаслівым!
Ёсць старая добрая праўда: узрост вызначаецца не колькасцю пражытых гадоў, а станам душы. І гэта, безумоўна, так! Калі ты бачыш актыўных, нястомленых жыццём пажылых людзей, то разумееш, як ім пашанцавала. Але ёсць іншыя прыклады, калі людзі, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, адчуваюць адзіноту, іх кола зносін становіцца ўсё больш вузкім… І няма нічога важней, чым нагадаць ім, што яны не забытыя, што яшчэ патрэбныя сваім родным, блізкім, грамадству.

Таццяна КАЧЭЛЯ,
бібліятэкар Вялаўскай сельскай бібліятэкі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о