У філіяле “Бабуніцкі Цэнтр культуры і вольнага часу” прайшла рэспубліканская акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

Акцыя “Дзень бяспекi.  Увага ўсiм!”

Супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС правялі гутарку і практычныя заняткі з навучэнцамі сярэдняй школы і дарослым насельніцтвам аграгарадка Бабунічы. Таксама агняборцы чарговы раз нагадалі ўсім прысутным, як дзейнічаць па сігнале “Увага ўсім!”.
Працягнулася сустрэча правядзеннем пазнавальных конкурсаў і віктарын па супрацьпажарнай тэматыцы. Агульнавядома, што агонь павінен быць сябрам, а не ворагам. Супрацоўнікі РАНС разам з жыхарамі аграгарадка Бабунічы чарговы раз узгадалі і адпрацавалі простыя правілы бяспекі.
Сустрэча скончылася невялікай канцэртнай праграмай, падрыхтаванай удзельнікамі дзіцячых калектываў.

Таццяна ГАВІНСКАЯ,
загадчык філіяла “Бабунiцкi ЦКiВЧ”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о