Імянныя прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць” – гэта дзяржаўныя імянныя каштоўныя паперы. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь тэрмін выдачы чэкаў быў вызначаны да 1 ліпеня 1997 года. Выдаваліся чэкі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 16 гадовага ўзросту. Пры гэтым сума іх залежала ад працоўнага стажу, ўзросту, а таксама шэрагу іншых фактараў.
Тэрмін абароту чэкаў «Маёмасць» быў працягнуты па 31 снежня 2020 года і, як следства, пытанне іх выкарыстання застаецца актуальным.
Чэкі можна выкарыстаць пры набыцці прыватызуемых дзяржаўных аб’ектаў (акцый, долей, паёў у маёмасці такіх аб’ектаў) ці перадаць у распараджэнне даверанай асобе або арганізацыі на дамоўных умовах. Іх можна таксама завяшчаць. Перадача чэкаў цяпер не актуальна, бо набытыя такім чынам каштоўныя паперы немагчыма ў далейшым выкарыстоўваць.

Акцыі ўзамен на чэкі
Самы эфектыўны спосаб укладання чэкаў – іх абмен на акцыі прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве. Гэта дазволіць у далейшым атрымліваць даход у выглядзе дывідэндаў.
Парадак абмену ІПЧ «Маёмасць» на акцыі прадпрыемстваў
1. Звярнуцца ў падраздзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю.
2. Азнаёміцца з пералікам таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца да абмену на чэкі, і зрабіць выбар. Такі пералік ёсць у аддзяленнях банка, а таксама на сайце камітэта «Гомельаблмаёмасць» https://www.gomeloblim.gov.by.
3. Прад’явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і сертыфікат ІПЧ «Маёмасць».
4. Правесці абмен
Пытанні, якія тычацца звароту і абмену ІПЧ «Маёмасць», можна задаць па тэлефонах: 8-0232-70-13-15, 8-0232-70-13-68.

А. БРУЦКАЯ,

па інфармацыі раённага выканаўчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о