ДТЗ са смяротнымзыходам
16 жніўня ў 22.25 кіроўца А., 1981 года нараджэння, жыхар горада Рэчыца, кіруючы грузавым аўтамабілем маркі “DAF”, рухаўся на 248 кіламетры аўтадарогі М10 у напрамку горада Кобрына. Паблізу вёскі Сотнічы ён не абраў хуткасць руху і бяспечную дыстанцыю ўдачыненні да трактара “Беларус”, які рухаўся паперадзе і якім кіраваў мясцовы жыхар. У выніку чаго здзейсніў з ім сутыкненне. Ад удару абодва транспартныя сродкі перакуліліся, кіроўца трактара загінуў на месцы. Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 КК Рэспублікі Беларусь.

Увага, скрыжаванне
У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў і стабілізацыі аварыйнасці, з 20 па 24 жніўня 2021 года на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе праведзена прафілактычнае мерапрыемства на папярэджанне ДТЗ па прычыне парушэння правілаў манеўравання і праезду скрыжаванняў, пад умоўнай назвай “Бяспечнае скрыжаванне!”

Бяспечны мапед
У перыяд з 15 па 26 лiпеня 2021 года на тэрыторыі раёна праводзілася рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.
Мэта акцыі – павышэнне эфектыўнасці работы па папярэджанні ДТЗ з удзелам матацыклістаў і мапедаў, фарміраванне ўзаемапаважлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху і спыненне супрацьпраўных дзеянняў з боку матацыклістаў.
Па выніках рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі раёна прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 6 кіроўцаў мотатранспарту, з якіх 1 асоба – за кіраванне мотатранспартам без дакументаў на права кіравання (артыкул 18.14 частка 1 КоАП Рэспублікі Беларусь).

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ АУС Петрыкаўскага райвыканкама маёр міліцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о