На мінулым тыдні на базе гарадской школы №2 працавала дыялогавая пляцоўка на тэмы прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў сярод непаўналетніх.

Арганізатарам мерапрыемства выступілі аддзела адукацыі і камісія па справах непаўналетніх райвыканкама. Для сустрэчы з бацькамі навучэнцаў гарадскіх школ і гімназіі былі запрошаны прадстаўнікі пракуратуры, раённага аддзела Следчага камітэта і інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў.

Агучылі праблемы, вызначылі шлях іх вырашэнняНамеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Ходзька падрабязна расказала пра статыстыку правапарушэнняў і злачынстваў, якія ўчынілі падлеткі за мінулы год і сёлета. Засяродзіла ўвагу бацькоў на колькасці дзяцей, якія сталі пацярпелымі ад рознага роду супрацьпраўных дзеянняў у адносінах іх. Указаўшы на асноўныя правілы і патрабаванні, якія павінны выконваць дзеці, спынілася на адказнасці бацькоў за вінаватыя паводзіны дзяцей, невыкананне бацькоўскіх абавязкаў, уцягненне падлеткаў ў антыграмадскую дзейнасць.

Старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Георгій Верашчакоў расказаў пра крымінальныя справы, узбуджаныя ў адносінах непаўналетніх, з якімі райаддзелу давялося працаваць у апошнія гады. Зрабіў высновы, што адной з перадпрычын супрацьпраўных дзеянняў цяпер ужо асуджаных падлеткаў стала поўная адсутнасць інтарэсу бацькоў да заняткаў, патрэб і вольнага часу дзяцей. Таксама спыніўся на злачынствах, якія былі здзейснены ў адносінах дзяцей.
– Уважліва стаўцеся да тых людзей, з якімі маеце зносіны, якіх запрашаеце ў дом, – папярэдзіў старшы следчы. – Як правіла, дзеці баяцца расказаць бацькам пра незразумелыя для іх дзеянні дарослых, бываюць запалоханыя самімі злачынцамі. На жаль, наш раён у нядаўнім мінулым быў лідарам па колькасці злачынстваў сэксуальнага характару ў адносінах дзяцей.

Пракурор раёна Сяргей Таболіч засяродзіў увагу бацькоў на неабходнасці цеснага супрацоўніцтва бацькоў з установамі адукацыі, якія наведваюць іх дзеці, пастаяннага інтарэсу да заняткаў, падзей у школе. Правільнае рэагаванне на сігналы пра парушэнні дысцыпліны дапаможа сваечасова спыніць дзіця ад больш сур’ёзных учынкаў. Таксама нагадаў пра небяспеку бескантрольнага карыстання дзецьмі сацыяльнымі сеткамі, параіў карыстацца дадаткамі, якія дапамогуць бацькам кантраляваць кантэнт, выбраны непаўналетнімі.

На прыкладах нядаўніх адміністрацыйных спраў, узбуджаных у адносінах непаўналетніх, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Сяргей Шыленкоў расказаў пра непажаданыя паводзіны падлеткаў, месцы баўлення іх вольнага часу.
– У нашым горадзе цяпер многа магчымасцяў карысна заняць дзіця, – запэўніў начальнік інспекцыі. – Інтарэс да секцыі, гуртка ці іншага аб’яднання павінны падтрымліваць у дзецях самі бацькі. Тады ў горадзе стане менш паламаных лавак і альтанак.

На працягу дыялогу пра свае праблемы ў зносінах з дзецьмі выказваліся і бацькі. Ім былі дадзены парады і тлумачэнні па падтрыманні кантакту з падлеткам, пра работу гурткоў і секцый, пра працаўладкаванне ў канікулярны перыяд.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о