Вялікая роля ў прафілактыцы пажараў у жыллёвым фондзе належыць аглядавым камісіям, якія працуюць пры сельвыканкамах. У іх склад уваходзяць прадстаўнікі МНС, МУС, адукацыі, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, мясцовага самакіравання, газавай і энергетычнай служб. Асноўная мэта камісій – выявіць факты, якія нясуць пагрозу для жыццядзейнасці чалавека, садзейнічаць іх прадухіленню, навучаць насельніцтва правілам пажарнай бяспекі і дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару, прадухіляць пажары і гібель людзей на іх.

Аглядавая звяртае ўвагу на ўсёЧарговы дзень работы аглядавай камісіі адбыўся на тэрыторыі Пціцкага сельсавета.
– На асаблівым уліку ў камісіі тыя, хто па тых альбо іншых прычынах патрабуе да сябе пэўнай увагі: шматдзетныя сем’і, інваліды, адзінокія пенсіянеры, пажылыя людзі, тыя, хто злоўжывае алкаголем. Задача камісіі – вы-светліць, каму неабходна дапамога, а каму – кантроль. Для гэтага варта наведаць кожны дом, – адзначыла старшыня сельвыканкама Ганна Пырко.

– Аглядавая камісія, лічу, павінна звяртаць увагу на ўсё. Так, многіх людзей мы ведаем. Ведаем, у якім становішчы знаходзіцца тая альбо іншая сям’я, падтрымліваем цесны кантакт са школай. І тым не менш, наведваючы людзей дома, можна пабачыць і даведацца пра многае. Гэта своеасаблівы кантроль за адзінокімі людзьмі альбо тымі, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы… Многія, калі шчыра, нават радыя таму, што да іх зазірнулі.

У ходзе прафілактычных рэйдаў члены камісіі дапамагаюць выявіць нядобранадзейныя фактары, якія ўплываюць на бяспеку грамадзян.
– Напярэдадні ацяпляльнага перыяду асаблівая ўвага надаецца стану пячнога ацяплення. Печы павінны быць у спраўным стане, падлога перад топачнай адтулінай павінна быць заслана негаручым матэрыялам, дымаход трэба пачысціць ад сажы, а на гарышчы яго трэба патынкаваць і пабяліць, – паведаміў інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Машук.
– З усімі пражываючымі праводзяцца прафілактычныя гутаркі пра захаванне правіл бяспекі жыццядзейнасці ў быце, у прыватнасці, правіл пры спальванні смецця на прыдамавых тэрыторыях і неабходнасці абсталявання свайго домаўладання аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.

– Па выніках абследавання афармляецца акт, у якім адлюстроўваюцца выяўленыя недахопы ўсімі суб’ектамі прафілактыкі. Таксама ў ім устанаўліваюцца тэрміны, па спыненні якіх уласнікі дамоў абавязуюцца ўхіліць выяўленыя заўвагі, – патлумачыла Ганна Пырко.

Яўгеній ЮЧКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о