У мінулы чацвер ў нашым раёне адбыўся выязны практычны семінар кіраўнікоў структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў архітэктурнай, градабудаўнічай і будаўнічай галіны.

Адзнаку добраўпарадкаваню далі будаўнікі
Сустрэча пачалася азнаямленнем гасцей з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна. Гэту інфармацыю паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сенька, акрэсліўшы аб’ёмы будаўніцтва і перспектывы развіцця нашага рэгіёна.
Больш падрабязную інфармацыю пра сёлетняе маштабнае добраўпарадкаванне паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Дзмітрый Прыходзька. Адзначыў, што пры аднаўленні горада ўвага надавалася замене, вынасу і будаўніцтву інжынерных сетак, капітальнаму рамонту вулічна-дарожнай сеткі, наданню фасаду будынкаў сучаснага эстэтычнага выгляду, усталяванню агароджы на цэнтральных вуліцах, кампенсацыйнаму азеляненню.
Акрэсліўшы памеры фінансавых уліванняў з рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў, спонсарскіх сродкаў ААТ “Беларуськалій” ў добраўпарадкаванне горад, Дзмітрый Прыходзька таксама пазначыў уклад ў агульную справу сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, жыхароў горада, якія працавалі на суботніках і санітарных днях.
Азнаёміцца з вынікамі добраўпарадкавання ўдзельнікі семінара змаглі ў час пешай экскурсіі і паездкі па аб’ектах горада. Былі наведаны школа-інтэрнат для дзецей з парушэннямі маўлення, школа мастацтваў, кінатэатр “Беларусь”. У час экскурсіі з гідам па гарадскім парку ўдзельнікі семінару цікавіліся зменамі, якія адбыліся ў горадзе, адзначалі ўдалыя архітэктурныя рашэнні пры рамонце розных аб’етаў і аднаўленні зялёных насаджэнняў. Асаблівы інтарэс выклікаў спартыўны-комплекс на стадыёне “Прыпяць” з гасцінічнымі нумарамі, кафэ, трэнажорнымі заламі. У мікрараёне “Паўночны” будаўнікі і архітэктары Гомельшчыны азнаёміліся са структурай жылога комплексу, завяршальнымі этапамі яго забудовы і ўсталяваннем месцаў адпачынку.
Завяршылі праграму семінара-вучобы наведванне міні-ТЭЦ і азнаямленне з праведзеным рамонтам і добраўпарадкаваннем Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.

Адзнаку добраўпарадкаваню далі будаўнікі

Кіраўнікі дэлегацыі адзначылі, што наш горад атрымаў новы прывабны выгляд, які, у тым ліку, можна лічыць узорам прафесіяналізму прадстаўнікоў архітэктурных, праектных і будаўнічых арганізацый вобласці, якія прыклалі руку да гэтай маштабнай справы, здалі экзамен на “выдатна”.

Адзнаку добраўпарадкаваню далі будаўнікі

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о