26 красавіка ў будынку Мышанскага ГДК адбыўся юбілейны справаздачны канцэрт харэаграфічнага калектыву “Задоринки”.

Адзначылі першы юбілей
Як распавяла кіраўнік калектыву Ірына Супруненка, вось ужо 5 гадоў гледачоў радуе творчасць выдатнага танцавальнага калектыву:
– У зале было шмат сяброў, прыхільнікаў харэаграфічнага мастацтва, – канстатавала Ірына Анатольеўна. – Рабят павіншавала загадчыца Мышанскага філіяла Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Дар’я Стрыгун. Яна пажадала дзецям творчых поспехаў, больш сіл і цярпення ў іх пачынаннях, новых перамог у далейшым. Уручыла торт і кветкі.

Сёння ў калектыве займаецца 23 вучня ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў. Гэта згуртаваны калектыў настаўніка, дзяцей і бацькоў. Канцэрты, паездкі на конкурсы і, безумоўна, рэпетыцыі – такое жыццё гэтага калектыву. У рэпертуары захаваны найбольш удалыя і запатрабаваныя пастаноўкі, у той жа час ідзе праца над новымі нумарамі.

Выхаванцы актыўна ўдзельнічаюць у конкурсным жыцці. Юныя танцоры больш за 15 разоў прымалі ўдзел у конкурсах як раённага, так і міжнароднага маштабу. Заваявалі больш за 20 званняў дыпламантаў і лаўрэатаў I, II і III ступеняў, падзяк.
– Дзеці, на жаль, вырастаюць, сыходзяць, і ўсё пачынаецца спачатку, – працягнула Ірына Анатольеўна. – Зноў першыя практыкаванні, праца каля станка, першы выхад на сцэну. Заўсёды цяжка пачынаць спачатку, каб дамагчыся поспеху, трэба шмат працаваць.

Таксама хочацца адзначыць выступленне салісткі калектыву Яны Супруненка. Гэтая выхаванка на працягу многіх гадоў асвятляе сваім талентам, грацыяй нашу сцэну.
Свой творчы падарунак да справаздачнага канцэрту ўдзельнікам калектыву падрыхтавалі і навучэнцы музычнага аддзялення школы: Вікторыя Сітнік, Вікторыя Стральчэня, Карына Мурга, якія ўвесь вечар радавалі гледачоў сваёй палымянай ігрой.

Хочацца сказаць дзякуй усім тым педагогам, якія на працягу гадоў працавалі ў калектыве, – гэта Алена Сухапарава, Юлія Гвоздзь, Людміла Малмыга, а таксама падзякаваць бацькам, якія не абыякавыя да дзіцячай творчасці
Яшчэ раз віншуем харэаграфічны калектыў “Задоринки” з іх першым юбілеем. Жадаем навучэнцам і кіраўніку поспехаў і новых творчых перамог!

Падрыхтавала
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Ірыны Супруненка.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о