Адзіны дзень бяспекі пад назвай “Увага – дзеці” будзе праведзены па ўсёй краіне 29 мая.

Варта заўважыць, што за чатыры месяцы бягучага года адбылося 15 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, дзе атрымалі цялесныя пашкоджанні 16 дзяцей. Па віне непаўналетніх адбылося 5 ДТЗ.

Асноўныя прычыны здарэнняў, што адбываюцца з дзецьмі па віне кіроўцаў, гэта парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў і парушэнне правілаў перавозкі непаўналетніх пасажыраў. Але не варта забывацца, што большасць вадзіцеляў з’яўляюцца бацькамі дзяцей-удзельнікаў дарожнага руху.

Паважаныя бацькі, паклапаціцеся не толькі пра бяспечную перавозку дзяцей у сваім транспартным сродку, але і навучанню непаўналетніх ПДР. Патлумачце ім, што месца для гульняў і катання на веласіпедзе трэба абіраць з дастатковай адлегласцю ад дарогі. Вывучыце правілы пераходу праезнай часткі, патлумачце дзецям, што выязджаць на дарогу на веласіпедзе дазволена толькі па дасягненні 14 гадоў. Нагадайце, што пешаходы павінны рухацца па тратуарах, а веласіпедысты – па веладарожках, у выпадку іх адсутнасці – таксама па тратуарах, не перашкаджаючы пешаходам.

Варта памятаць, што небяспека хаваецца не толькі на ўчастках праезнай часткі з насычаным транпартным трафікам, але, часам, і ў звыклых, спакойных месцах: дварах, стаянках, пунктах прыпынку грамадскага транспарту. Правільныя і абачлівыя паводзіны дзіцяці могуць захаваць яго здароўе і нават жыццё.
Не стаўцеся абыякава да навучання дзяцей правілам дарожнага руху. Памятайце, галоўная задача ПДР – зрабіць жыццё на дарогах бяспечным і надзейным. Выкананне правілаў непаўналетнімі пачынаецца з прыкладу бацькоў.

Антон КОЛЬ,
старшы інспектар ДПС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о