Акцыя “Дрэва героя”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці, у рамках якой ажыццяўляецца пасадка дрэў, кустоў у месцах баявых дзеянняў у памяць аб загінуўшых воінах, закладка паркаў, алей і садоў, а таксама догляд за ўжо высаджанымі дрэвамі, пройдзе на Петрыкаўшчыне.
У раёне правядзенне адзінага дня азелянення запланавана на 29 кастрычніка. Як паведаміў у час сустрэчы начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Міцура, адзіны дзень азелянення пройдзе па вуліцы Камунальная, на месцы алеі каля былога цагельнага завода. Пачатак акцыі ў 9 гадзін. У час правядзення адзінага дня азелянення плануецца высадзіць 60 дрэў.
Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.
Оставить комментарий