Якая катэгорыя грамадзян можа разлічваць на дзяржаўную дапамогу на набыццё гігіенічных сродкаў для інвалідаў?

На пытанне адказала намеснік дырэктара ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Валянціна Казімі-раўна ТОМАЛЬ.

– Згодна з Указам № 41 “Аб адраснай сацыяльнай дапамозе” на дапамогу ў выглядзе падгузнікаў і пялёнак могуць разлічваць інваліды І групы, калі на тое ёсць медыцынскія паказанні, пацверджаныя даведкай з медустановы. Сума дапамогі складае 0,5 бюджэта пражытковага мінімуму. Прадастаўляецца яна 4 разы на год. З дакументамі і заявай трэба звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнніцтва па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гогаля, 1.

Інваліды ІІ групы, зноў жа, пры медыцынскіх паказаннях на тое, атрымліваюць сродкі гігіены толькі з гуманітарнага грузу, які перыядычна паступае ў раён. На сёння ў сувязі з закрыццём граніц у час пандэміі гуманітарныя грузы не паступалі. Калі замежная дапамога будзе атрымана, ТЦСАН паведаміць пра гэта праз раённую газету.

Калі ў вас узніклі пытанні да кіраўнікоў, што праводзяць прамую тэлефонную лінію “Петрыкаўскіх навін”, тэлефануйце па нумары 5-24-63 .

Таксама інваліды 1 групы бясплатна могуць атрымаць каляскі і хадункі. Для інвалідаў 2 групы каляскі выдаюцца пры іх наяўнасці з гуманітарнага грузу, а хадункі – з 20% даплаты да іх агульнага кошту.
Падрабязную інфармацыю пра атрыманне сродкаў рэабілітацыі можна атрымаць у ТЦСАН па нумары тэлефона 5-50-72.Адрасная сацыяльная дапамога для інвалідаў

Падрыхтавала Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о