З набліжэннем пары водпускаў і канікул, рэкі і вадаёмы пачынаюць прыцягваць да сябе жадаючых правесці час на прыродзе. Нярэдка такі адпачынак суправаджаецца ўжываннем спіртных напояў.

Аналіз няшчасных выпадкаў, што адбыліся каля вады, паказвае, што пераважная большасць патанулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, таму не ўсведамлялі небяспеку сваіх дзеянняў, не маглі разлічыць сілы ў крытычнай сітуацыі.

Напярэдадні купальнага сезону трэба памятаць, што распіццё алкагольных напояў ці з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення, у тым ліку каля вадаёмаў, з’яўляецца парушэннем артыкула 17.3 Кодэкса пра адміністрацыйныя правапарушэнні і караецца штрафам да 8 базавых велічынь. А купанне ў забароненых месцах – парушэнне артыкула 23.63 КоАП – можа каштаваць ад 1 да 3 базавых велічынь. Купанне дазваляецца толькі ў спецыяльна адведзеных і абсталяваных для гэтага месцах.

Органамі ўнутраных спраў уведзены дадатковыя маршруты патрульных нарадаў з наведваннем тэрыторый пляжаў і іншых месцаў адпачынку каля ракі і вадаёмаў. У месцах, забароненых для купання, працуюць мабільныя групы у складзе супрацоўнікаў міліцыі, адміністрацыі раёна і Таварыства выратавання на водах. Іх мэта – не выяўляць парушальнікаў, а не дапусціць бяды.

Аляксандр БЛІНЕЦ,
намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў
райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о