У час зімовых канікулаў ва ўстановах адукацыі раёна праведзена раённая прафілактычная акцыя “У новы год без правапарушэнняў”.

Адпачынак на карысць Адпачынак на карысць Адпачынак на карысць Адпачынак на карысць Адпачынак на карысць

Адным з важных накірункаў акцыі стала правядзенне мерапрыемстваў, якія навучалі школьнікаў бяспечным паводзінам. Участковыя інспектары міліцыі і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у час сустрэч з дзецьмі падымалі тэмы папярэджання траўматызму, прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў. Абавязковымі ў гэты час былі гутаркі з медыцынскімі работнікамі на актуальныя цяпер тэмы прафілактыкі вірусных інфекцый, здаровы лад жыцця, папярэджанне ўзнікнення шкодных звычак.
Навучэнцы былі прыцягнуты да мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні прышкольных тэрыторый, аказання дапамогі састарэлым людзям, спартыўных спаборніцтваў.
Шырока ў раёне прайшла навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Святы для дзяцей-інвалідаў, сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, а таксама навучэнцаў, якія на працягу года мелі вялікія дасягненні ў вучобе, творчасці і спорце традыцыйна праходзілі пры фінансавай падтрымцы спонсараў. Імі было прадастаўлена амаль чатыры сотні падарункаў.
У Чалюшчавіцкай, Навасёлкаўскай, Ляскавіцкай школах, Пціцкім і Кашэвіцкім садах-школах былі арганізаваны сустрэчы падлеткаў, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку, з прадстаўнікамі царквы.
Не спынялі сваю працу і аб’яднанні па інтарэсах, спартыўныя секцыі, камп’ютарныя класы. У шэрагу школ аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама быў праведзены маніторынг іх работы.
370 навучэнцаў прайшлі аздараўленне ў 21 лагеры з дзённым знаходжаннем. У першую чаргу сюды былі запрошаны дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзеці, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі.
Была ўзмоцнена дзейнасць настаўніцка-бацькоўскіх патрулёў, у тым ліку для наведвання месцаў адпачынку і вадаёмаў, якія ў зімовы час прадстаўляюць немалую небяспеку. Толькі па месцы жыхарства ўдзельнікамі патруля і ўласна педагогамі былі наведаны 107 сем’яў.
Аддзеламі ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях для школьнікаў былі арганізаваны Дні адкрытых дзвярэй. Паўтары сотні дзяцей наведалі пасты МНС, РАУС для знаёмства з гэтымі прафесіямі. 69 дзяцей з пэўных катэгорый змаглі бясплатна наведваць установы культуры і спорту.
Святлана ПЫЖ, метадыст РВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о