Летняя аздараўленчая кампанія падыходзіць да фінішу. Самы час падвесці яе вынікі.
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама паведамілі, што на базе ўстаноў адукацыі ўсе тры месяцы здзяйснялася занятасць дзяцей. Працавалі 9 працоўных лагераў, 10 перасоўных турыстычных з кругласутачным знаходжаннем. Аздараўленчыя лагеры ў пераважнай большасці мелі спадарожныя накірункі — спартыўныя, экалагічныя, прафарыентацыйныя, лагеры для падлеткаў, з якімі праводзіцца прафілактычная работа, міжведамасныя лагеры з прыцягненнем спецыялістаў РАНС, РАУС, ЦРБ, райваенкамата, ТВВад.
Стартаваўшы ў пераважнай большасці 10 чэрвеня, аздараўленчая школьная чвэрць закончыцца толькі 24 жніўня. За гэты час паправілі здароўе, атрымалі дадатковыя карысныя веды і станоўчыя эмоцыі 920 навучэнцаў.

Адпачынак быў карыснымПяць аздараўленчых спартыўных лагераў працавалі на базе Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, тройчы арганізоўвалі карысную летнюю занятасць сваіх навучэнцаў у Раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Па дзве аздараўленчыя пляцоўкі, працоўныя ці турыстычныя лагеры арганізавалі ў гарадскіх школах і гімназіі, Капаткевіцкай, Бабуніцкай, Камаровіцкай, Курыціцкай, Ляскавіцкай, Мышанскай, Навасёлкаўскай, Чалюшчавіцкай школах, Грабаўскім садзе-школе, Капаткевіцкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі і Раённым цэнтры турызму і краязнаўства.
Акрамя гэтага на працягу ўсяго лета пры ўстановах адукацыі працавалі спартыўна-гульнявыя пляцоўкі, куды па жаданні маглі прыходзіць не толькі навучэнцы гэтых школ, але і дзеці, што прыехалі на адпачынак да родных у гэтыя населеныя пункты.
Арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі грунтавалася на раённай міжведамаснай праграме “Лета на карысць-2019”, якая прадугледжвала прыцягненне дзяцей да розных напрамкаў дзейнасці — ад развіцця індывідуальных здольнасцяў кожнага да ўдзелу ў раённых і абласных акцыях і праектах.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о