Адказныя бацькі – шчаслівыя дзеці

0
459

На пачатку тыдня адбылася нарада па пытанні выканання палажэнняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.

У зале пасяджэння сабраліся спецыялісты ўстановы аховы здароўя, аддзелаў адукацыі і ўнутраных спраў, прадстаўнікі вертыкалі ўлады, адказныя за дадзены напрамак у арганізацыях і на прадпрыемствах. Пытанні, вынесеныя на разгляд, закраналі ўсебаковае выкананне дакумента. Галоўнае агучыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько: у чым прычына росту сацыяльнай нядобранадзейных, адабрання дзяцей з біялагічных сем’яў у раёне? Здаецца, робіцца ўсё магчымае для таго, каб урэгуляваць сітуацыю ў праблемных сем’ях: прафілактыка,  працаўладкаванне бацькоў, медыцынская і сацыяльная дапамога, нагляд за катэгараванымі жыхарамі. На якім этапе структуры прафілактыкі, органы ўлады на месцах   губляюць кантроль над сітуацыяй?

Мне па роду дзейнасці даводзіцца часта бываць на камісіях па справах непаўналетніх, каардынацыйных саветах,  і бачу, як дэталёва, пакрокава пабудавана праца ў раёне па выяўленні праблемных сем’яў і вываду іх з крытычнай мяжы. Для выканання гэтай мэты задзейнічаны  школы, сельскія саветы, КСН, РАУС, а вынік працы жадае лепшага.   На Петрыкаўшчыне 58 дзяцей з 23 сямей прызнаны  ў сацыяльна небяспечным становішчы. За 10 месяцаў бягучага года  прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне  20 дзяцей з 7-мі сем’яў.  Пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах 9 непаўналетніх бацькі з дзвюх сем’яў. Адабранню дзяцей  папярэднічала іх знаходжанне ў сацыяльна  небяспечным становішчы, калі дарослым аказваліся розныя віды дапамогі ад дзяржавы: 19 законных прадстаўнікоў з 14-ці сямей  прайшлі курс лячэння ад алкагольнай залежнасці, 11 з  9-ці сямей былі працаўладкаваныя, 5 атрымалі адрасную сацыяльную дапамогу, 5-ці сем’ям аказана гуманітарная дапамога, 3-ом дапамога ў падрыхтоўцы дакументаў на паляпшэнне жыллёвых умоў. Праца праведзена вялікая і  кожнаму, хто аступіўся, была працягнута рука дапамогі.

Дзяржава, у асобе настаўнікаў, урачоў, псіхолагаў, структур прафілактыкі заўсёды дапамагаюць вырашаць складаную сітуацыю. Але бывае, што самі бацькі абыякавыя да працы, якую рабілі для іх дзясяткі людзей.  Правядзем прыклад: пазаўчора прайшоў суд  над маці і бацькам, якія былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах двух дзяцей і заявіліся вярнуць у сям’ю. Каб здзейсніць задуманае ім дапамагалі  прадстаўнікі розных сфер: выдзелілі блок у інтэрнаце, арганізавалі бясплатны курс лячэння ад алкагольнай залежнасці, у тым ліку ва ўмовах стацыянара ў абласным цэнтры, дапамаглі працаўладкавацца. Дзеці лічылі дні да пасяджэння суда, каб вярнуцца дадому, але, вытрымаўшы паўгода, перад судом, перакрэсліўшы ўсе намаганні зацікаўленых, маці з бацькам пачалі злоўжываць алкаголем. Такіх абавязаных на Петрыкаўшчыне 65 чалавек. Хоць  у кожнага з іх ёсць шанс выхоўваць сваіх дзяцей. Для гэтага патрэбна перастаць піць, зняцца з уліку  ўрача-нарколага і звярнуцца ў суд з заявай  аб аднаўленні ў бацькоўскіх правах. Такой магчымасцю за год скарысталася толькі адна маці.

Патрэбна  адзначыць, што праца па выкананні палажэнняў Дэкрэта № 18 вядзецца і яна важная і бачная.  У раёне за год статус сацыяльна небяспечных на благанадзейных змянілі 57 дзяцей з 22 сем’яў.  Знята з уліку  маючых патрэбу ў дзяржаўнай абароне 14 дзяцей з 5-ці сямей. Вернуты бацькам 5 непаўналетніх з 2 сем’яў. Землякі прынялі дапамогу спецыялістаў, адумаліся і ўпусцілі ў жыццё радасць. Грамадству патрэбна працаваць далей больш паглыблена, адказна, разам, каб у хатах нашых землякоў панавалі спакой і бяспека.
– Накіраваць усе сілы і магчымасці на недапушчэнне безнагляднасці, нядобранадзейных сем’яў, – такую задачу прысутнымі паставіла Святлана Уладзіміраўна на нарадзе. –  Калі ў сям’і здарылася бяда, то віна ляжыць і на ўсіх нас, у тым ліку: недзе недапрацавалі, не ўбачылі, не давялі да лагічнага завяршэння. Галоўная мэта нашай сумеснай  працы – вярнуць дзіцяці любячую сям’ю, а неперакрэсліць яго лёс.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о