На базе ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН” адбылася дыялогавая пляцоўка “Сацыяльная падтрымка асобных катэгорый грамадзян. Сістэма дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей”. Удзельнікі мерапрыемства – спецыялісты сектара сацыяльнай абароны, устаноў адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Адчуваць падтрымку дзяржавыУ ходзе работы пляцоўкі абмяркоўваўся Указ нумар 345 “Аб сямейным капітале”, які ўступіў у сілу ў 2020 годзе і дае магчымасць пры дапамозе дзяржавы атрымаць падтрымку ў будаўніцтве, неабходных медыцынскіх паслугах, адукацыі дзяцей. На Петрыкаўшчыне жыве 533 шматдзетныя сям’і. Правам на прызначэнне капіталу скарысталіся 496, на датэрміновае выкарыстанне – 218. Адным з відаў дзяржаўнай падтрымкі з’яўляецца прадастаўленне адраснай сацыяльнай дапамогі, якая прызначаецца людзям, што апынуліся па аб’ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Спачатку бягучага года такая дапамога аказана 828 грамадзянам. На больш чым 280 тысяч рублёў. З фонду сацыяльнай абароны 241 жыхару Петрыкаўшчыны выдзелена дапамога на больш чым 12 тысяч рублёў. Акрамя грашовай дапамогі, набыцці неабходных рэчаў тэрытарыяльны цэнтр прапануе паслугі па доглядзе за дзецьмі і людзьмі сталага ўзросту, арганізацыю вольнага часу на базе Цэнтра. Паступалі пытанні па арганізацыі дзіцячага харчавання для дзяцей да двух гадоў. Спецыялістамі было растлумачана, што згодна з Указам №41 “Аб дзяржаўнай адраснай дапамозе” права на бясплатную дапамогу ў выглядзе дзіцячага харчавання маюць сем’і, з сярэднедушавым даходам ніжэйшым за крытэрый патрэбнасці. Пры нараджэнні двайнят ці больш дзяцей, такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад велічыні даходу. Абмеркаванне выклікала пытанне пагашэння субсідый на будаўніцтва. Так пры наяўнасці ў сям’і трох дзяцей, доўг па крэдытаванні маладым сем’ям, пагашаецца на 95%, чатырох і больш – на 100%. Адзін нюанс – бацькі не павінны быць беспрацоўнымі.
Удзельнікамі дыялогу было адзначана, што ў Рэспубліцы падтрымка неабароненых слаёў насельніцтва з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Сфарміравана і дынамічна развіваецца дзяржаўная сістэма аказання неабходнай дапамогі.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о