Уборка ранніх зерневых падыходзіць да завяршэння. Хлебаробы цяпер убіраюць тыя ўчасткі, якія з-за веснавых замаразкаў давялося перасяваць, а таксама тыя, дзе зерне набрала васковую спеласць.
Днямі бліз вёскі Бобрык камбайнеры і вадзіцелі на адвозцы зерня ААТ “Камаровічы” шчыравалі на ўборцы аўса. Менавіта па выніках работы гэтага дня, 12 жніўня, у “тысячнікі” вырваўся камбайнер Мікалай Бажок. Але пра гэта мы даведаліся толькі на наступны дзень. А напярэдадні, у сераду мы завіталі разам з прадстаўнікамі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, каб ушанаваць працу вадзіцеля на адвозцы зерня. Падарункі ад прафсаюза і РГА “Белая Русь” атрымаў ня-зменны лідар жніва апошніх гадоў Уладзімір Аксёнаў.

Ад маленькіх зярнятак вялікае шчасце
Уладзімір Аляксеевіч на аўтамабілі “МАЗ” па стане на 13 жніўня перавёз ужо 1358 тон зерня. На полі не спынялі рух камбайнеры Мікалай Бажок, Ігар Чычыкайла і Андрэй Майсюк. Прыгожае залацістае поле, пышныя аблокі на фоне яркага блакітнага неба і стэпавыя караблі-камбайны – карціна алейнымі фарбамі, якую з задавальненнем пакінуў бы на палатне мастак.
У прыўзнятым настроі Уладзімір Аксёнаў расказаў, што шчыруюць цяпер з ранняга да цёмнага. Менавіта таму і харчаванне для механізатараў прадугледжана двухразовае: у 12 і ў 18 гадзін.
Уладзімір Аляксеевіч падзя-ліўся меркаваннем, што сёлетняе жніво куды лепшае за мінулагодняе: намалоты радуюць. Гэта добра, бо заработак кожнага сельгасвытворцы напрамую залежыць ад атрыманага ўраджаю.

Ад маленькіх зярнятак вялікае шчасце

Ідзе дапрацоўка зерня новага ўраджаю

Але галоўная радасць для нашага героя – доўгачаканы прыезд са сталіцы пакуль адзінай унучкі Міланы. І падстава для гэтага візіту надзвычай прыемная – Уладзімір Аксёнаў будзе святкаваць свой 53-ці год нараджэння 22 жніўня.
Што ж, мы зараней віншуем перадавіка вытворчасці з імянінамі і зычым здароўя, дабрабыту і выканання ўсіх намечаных планаў!

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о