Афрыканская чума свінняў – асабліва небяспечная высокакантагіёзная вірусная хвароба свойскіх і дзікіх свінняў, якая характарызуецца хуткім распаўсюджваннем і высокім эканамічным уронам. Ветэрынарных прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння свінняў ад гэтай хваробы не існуе. Вірус афрыканскай чумы звычайна ўстойлівы да знешняга асяроддзя і захоўваецца ў глебе да 112 дзён, сырым мясе – да 188 дзён, вэнджаным – да 150 дзён. АЧС не ўяўляе небяспекі для здароўя людзей.

АЧС – бяду лепш папярэдзіць
Прыкметы хваробы наступныя: адмова ад корму, павышэнне тэмпературы цела да 40 – 42 градусаў на працягу 3 – 7 дзён, прыгнечаны стан, пасіненне або пачырваненне скуры вушэй, жывата, з’яўляюцца ваніты, панос, які можа быць з прымессю крыві.
Асобы, якія вядуць прыватную дапаможную гаспадарку, у якой ёсць свінні, абавязаны выконваць наступныя правілы, выкананне якіх дазволіць захаваць здароўе жывёлы і пазбегнуць магчымасці заносу і распаўсюджвання віруса на тэрыторыі краіны:
• па-першае, нельга дапускаць наведванне прыватных дапаможных гаспадарак пабочнымі асобамі, трэба мець асобны абутак для абслугоўвання свінняў;
• утрымліваць пагалоўе варта ў закрытых памяшканнях, не дапускаць свабоднага выгулу жывёлы;
• апрацоўваць жывёлу і памяшканні для іх утрымання ад крывасмактальных насякомых і пастаянна весці барацьбу з грызунамі;
падвяргаць абавязковай тэрмічнай апрацоўцы харчовыя адходы і корм перад скормліваннем, не набываць кармы ў выпадковых асоб;
• нельга завозіць свінняў з іншых тэрыторый без узгаднення з ветэрынарнай службай раёна;
неадкладна паведамляць пра ўсе выпадкі захворвання свінняў спецыялістам ветэрынарнай службы;
• пры выяўленні трупаў дзікіх свінняў неабходна тэрмінова паведаміць пра гэта ў мясцовы выканаўчы ці распарадчы орган або работнікам раённай ветэрынарнай станцыі;
• працаўнікі свінагадоўчых арганізацый, якія займаюцца паляваннем, па магчымасці павінны абмежавацца ад палявання на дзіка, каб не дапусціць магчымага заносу віруса АЧС на тэрыторыю арганізацыі;
• не дапускаць гандаль жывымі свіннямі, рэалізацыю мяса і прадуктаў забою свінняў без ветэрынарных суправаджальных дакументаў.
Выкананне гэтых рэкамендацый дазволіць пазбегнуць заносу АЧС на тэрыторыю падворкаў, захавае свінняў ад захворвання і прадухіліць эканамічныя страты.

С. МІЦКЕВІЧ, выконваючы абавязкі галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о