Чарговае мерапрыемства прайшло на Гомельшчыне. У мінулую нядзелю плошча Леніна ў абласным цэнтры запрашала на адкрыццё сезону восеньскіх кірмашоў.
Абласны кірмаш акрамя шырокага гандлю прапанаваў яго наведвальнікам і ўдзельнікам не толькі набыць сельскагаспадарчую прадукцыю новага сезону, але і азнаё-міцца з патэнцыялам рэгіёнаў.

Абласны кірмаш стаў яркім святам Аўтэнтычна аформленыя падворкі прапанавалі ў тым ліку дэгустацыі беларускіх страў і кулінарных вырабаў, прадукцыю майстоў-рамеснікаў і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Музычныя і харэаграфічныя калектывы, самадзейныя артысты дапаўнялі агульную карціну яркага кірмаша-свята.
“Петрыкаўскі гасцінец” запрашаў наведвальнікаў, прапануючы прадукцыю і паслугі мясцовых прадпрыемстваў. Каларыт і самабытнасць падворку петрыкаўчан надавала выстава майстроў Дома рамёстваў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, устаноў адукацыі райвыканкама. Сваю прадукцыю прапанавалі камбінат бытавога абслугоўвання і камбінат кааператыўнай прамысловасці Петрыкаўскага філіяла абласнога спажыўтаварыства.
Шырокі выбар харчовай прадукцыі прадставіў рыбгас “Трэмля” – жывую, сушаную і вэнджаную рыбу, кансервы і гарачую юшку. Пра якасць і таннасць прадукцыі прадпрыемства ведаюць не толькі на Гомельшчыне, бо яна даступная ўсім, хто спыняецца каля “Трэмлі”, праязджаючы на трасе М-10.
Петрыкаўскі лясгас прапанаваў аматарам прыроды выставу паляўнічых трафеяў, прадставіўшы паслугі “Дамоў паляўнічых” для аматараў гэтага віду актыўнага адпачынку. Асаблівым попытам карысталася і прадукцыя гадавальніка – дэкаратыўныя хвойныя дрэвы і кусты.
КСУП “Капаткевічы” ўдала прадставіў на абласным кірмашы свой аграэкабізнэс – сядзі-бу “Матчына хата”. Адным са складальнікаў менавіта гэтага прадстаўніка экатурызму можна назваць гастранамічную лінію. Наведвальнікі падворка “Матчына хата” з задавальненнем смакавалі шырокі выбар выпячкі, якая не канкурыравала тут з вырабамі нашага мясцовага хлебазавода, а ўдала яго дапаўняла.
– Наша кулінарная прадукцыя папулярная сярод жыхароў нашага раёна, – адзначыла галоўны бухгалтар КСУП “Капаткевічы” Марыя Белая. – Цяпер мы мелі магчымасць прадставіць сябе і на абласным кірмашы. Вопыт быў удалым, спадзяёмся, што і надалей зможам радаваць пакупнікоў абласнога цэнтра сваімі таварамі.
Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о