Абавязак кожнага мужчыны

0
335

Абавязак кожнага мужчыныНа падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Загада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2023 года № 227 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”, з мэтай якаснага і арганізаванага правядзення прызыву грамадзян Петрыкаўскага раёна на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і далейшага паляпшэння работы па падрыхтоўцы грамадзян да ваеннай службы Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт даводзіць да ведама наступнае рашэнне.
Прызыў грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у Петрыкаўскім раёне правесці ў жніўні-лістападзе 2023 года.
Грамадзянам, што не атрымалі асабістыя позвы пра яўку на мерапрыемствы прызыву, неабходна з’явіцца ў ваенны камісарыят Петрыкаўскага раёна па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранка, 1 у перыяд з 7 жніўня па 30 лістапада 2023 года і мець пры сабе дакументы, што засведчваюць асобу.

Арцём ГУСЕЎ,
па матэрыялах райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о