Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 18 мая 2020 года № 636 у Петрыкаўскім раёне вызначаны месцы, забароненыя для правядзення пікетавання.
На падставе часткі адзінаццатай артыкула 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
Вызначыць на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна наступныя месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе:
на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам), суда Петрыкаўскага раёна, пракуратуры Петрыкаўскага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”.

Аб утварэнні Петрыкаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкулаў 24, 34, 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў і Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЛІ:

1. Стварыць у Петрыкаўскім раёне камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у складзе 13 чалавек згодна з дадаткам.
2. Вызначыць месца знаходжання Петрыкаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: 247940, Гомельская вобласць, горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, дом 15, кабінет № 207, нумары тэлефонаў: 2-70-44, 2-70-36.
Старшыня Петрыкаўскага райсавета   С.А. Макарэвіч
Старшыня Петрыкаўскага райвыканкама   А.М. Наўныка

Дадатак да рашэння прэзідыума
Петрыкаўскага райсавета і райвыканкама
ад 19.05.2020г. №54/660

Склад Петрыкаўскай раённай камісіі па выбарах
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

1. Алёкса Святлана Мікалаеўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
2. Вядзьгун Наталля Мікалаеўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй Камуністычнай партыі Беларусі.
3. Курловіч Галіна Уладзіміраўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
4. Кушнярова Галіна Уладзіміраўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
5. Мяшкова Наталля Альбертаўна вылучана Петрыкаўскім раённым аддзяленнем Беларускага фонду міру.
6. Нікель Вольга Мікалаеўна вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы.
7. Пашук Ірына Антонаўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
8. Семікопенка Вольга Леанідаўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
9. Сянько Святлана Валер’еўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
10. Сянько Святлана Уладзіміраўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
11. Сысоеў Сяргей Вячаслававіч вылучаны Петрыкаўскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
12. Чарняўская Наталля Сяргееўна вылучана Петрыкаўскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
13. Шляга Юлія Міхайлаўна вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы.

Галіна КАЗАК,
па інфармацыі РВК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о