Царкоўнай рэліквіі – належнае аздабленне

0
639

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленне

У Петрыкаўскім храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы з’явіўся велічны напольны кіёт для іконы Вялікапакутніка Панцеляймона. Пра гісторыю стварэння мы пагутарылі з настаяцелем храма, протаіерэем Васілём Немешам і аўтарам працы, майстрам драўлянай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, мастаком Іванам Перарэжкам.

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленне

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленне

Праваслаўныя вернікі, што наведваюць Мікалаеўскую царкву, пэўна, не маглі не заўважыць невялікую перастаноўку, што не так даўно адбылася ў храме. На месцы, дзе знаходзілася царкоўная бібліятэка, з’явілася ікона ў велічным, высокім кіёце. Айцец Вісіль Немеш патлумачыў: “Мы сябруем і супрацоўнічаем з Іванам Перарэжкам ужо 32 гады. За гэты час майстар стварыў іканастас для Вазнясенскай царквы, не мала ікон атрымалі сваё належнае аздабленне дзякуючы яго добразычлівай творчасці.

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленне

Сярод святынь, што захоўваюцца ў нашым храме, была і ікона Вялікапакутніка Панцеляймона, створаная яшчэ ў 1893 годзе. Я прапанаваў стварыць для вобраза кіёт і Іван Паўлавіч, са звыклай для яго сардэчнай шчырасцю ўзяўся за работу. Напачатку мы ўяўлялі аздабленне іконы інакш, але праз пэўны час перад вачыма маімі паўстаў гэты велічны кіёт, дзеля якога, мы прапанавалі месца, дзе знаходзілася бібліятэка. Адзначу, што такія велічныя рэчы вы рэдка сустрэнеце”, – расказаў святар.

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленне

На пытанне, якім чынам ікона ацалела ў часы ваяўнічага атэізму, протаіерэй Васілій з усмешкай адзначыў: “Гэта трэба разумець як Божы цуд. І такія цуды адбываюцца пастаянна, трэба толькі ўмець іх заўважаць. Магу расказаць вам гісторыю яшчэ аднаго вобраза – Святога Мікалая – заступніка нашага храма і горада. Старая каштоўная ікона засталася ад бацькоў двум братам, што кемілі, кажучы простай мовай, як падзяліць святую спадчыну. Прадаць рэліквію і падзяліць грошы здавалася рашэннем самым простым, але не самым шчырым. Таму браты, не спакусіўшыся на сродкі, прынеслі яе ў дар нашаму храму, а мы маліліся за іх жыццё і душы іх пакойных бацькоў. Гісторыя паказальная тым, што каштоўнасці здольныя не толькі сутыкаць інтарэсы людзей, але і аб’ядноўваць іх”.

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленне
Іван Перарэжка, пра якога мы неаднаразова пісалі на старонках нашай газеты, адзначыў, што на стварэнне кіёта яму спатрэбілася каля 8-мі месяцаў: “Працаваў я зыходзячы ў наяўнасці вольнага часу. Як любы просты чалавек маю работу і хатнія клопаты.

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленне

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленне

Драўніна ў мяне была: так, дубовыя калоны чакалі свайго часу гадоў дзесяць. Гэтая парода спатрэбілася і для точаных дэталяў. Выкарыстоўваў таксама ліпу і сасну. Для стварэння кіёта я, вядома, вывучаў падобныя рэчы, таму, ацэньваючы сваю работу на сусветным узроўні па пяцібальнай сістэме, паставіў бы сабе чацвёрку, магчыма, нават і з плюсам”, – разважае Іван Паўлавіч.
У вольны час майстар займаецца жывапісам. Улюбёны яго жанр – пейзаж. Акрамя гэтага мужчына стварае спісы, ці кажучы мовай цывільнай, копіі ікон. Многа яго твораў былі перададзены ў мясцовы краязнаўчы музей.

– Выяўленчае мастацтва патрабуе шмат выдаткаў. Пэўна, таму многія мае мясцовыя калегі кінулі гэтую творчасць. Ну я – нібы хворы на мастацтва.

Царкоўнай рэліквіі –  належнае аздабленнеЦаркоўнай рэліквіі –  належнае аздабленнеЦаркоўнай рэліквіі –  належнае аздабленнеЦаркоўнай рэліквіі –  належнае аздабленнеЦаркоўнай рэліквіі –  належнае аздабленнеЦаркоўнай рэліквіі –  належнае аздабленнеЦаркоўнай рэліквіі –  належнае аздабленнеАкрамя гэтага маю жаданне пакінуць нешта для маладога пакалення землякоў, каб яны глядзелі на творы і ведалі, што Петрыкаў не горшы і не менш багаты на творчых асоб, за іншыя гарады. Дарэчы, калі рэдакцыя цікавіцца, чаго не хапае райцэнтру, то ад сябе адзначу – нядрэнна, каб у горадзе з’явілася свая выставачная зала. Выдатна, калі б і месца для запаснікоў знайшлося. Мноства маіх папярэднікаў стваралі годныя карціны, але не было тады ні музея, ні галерэі. Вось і сышла іх спадчына ў нябыт… Ці не варта гэтую сітуацыю змяніць? – падзяліўся думкамі напрыканцы нашай размовы герой.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о