Днямі Алена Галеня, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК, завітала з падарункамі да механізатараў КСУП “Запаветы Ільіча” ў Бабунічы. Лепшымі па загатоўцы картоў сталі Вадзім Кебец і Антон Філатаў.

Кіраўнік гаспадаркі Людміла Гарошка распавяла: штодзень у аператыўнай зводцы фіксуюцца лічбы ўборкі “царыцы палёў”.

– Ямы заклалі мы хутка і ў тэрміны – больш за тысячу тон сіласу – дадала Людміла Мікалаеўна. – На ўборцы кукурузы было занята 2 камбайны, 5 адзінак тэхнікі – на адвозцы. За рулём кожнага агрэгата сапраўдныя майстры сваёй справы. Усяго нам засталося прыбраць 50 га кукурузы. Губернатар вобласці нам паставіў тэрмін да 20 кастрычніка скончыць уборку. Мы паспяваем у тэрмін. Хапае ў нас моцы і часу дапамагчы суседняй гаспадарцы.

Уборка кукурузы ідзе на фініш у КСУП “Запаветы Ільіча”Камбайнер Антон Філатаў у дзень прыбірае не менш за 20 гектар кукурузы. Спецыяліст родам з Бабунічаў. Мужчына шмат дзе сябе спрабаваў, але знайшоў сябе на малой радзіме. Антон, бацька траіх дзяцей, ведае: каб пракарміць сям’ю, трэба шмат працаваць. Менавіта таму мужчына ў полі з самай раніцы да позняга вечара.
– Вольнага часу практычна няма, а тым больш на ўборцы, –адзначае аграрый. – Зараз пагода спрыяе таму, каб прыбраць ураджай у тэрмін.

Уборка кукурузы ідзе на фініш у КСУП “Запаветы Ільіча”Кожную хвіліну кастрычніцкіх пагодлівых дзянькоў шануе Вадзім Кебец. Мужчына родам з Грабава, скончыў Жыткавіцкі ліцэй па спецыяльнасці “Ляснік-вадзіцель”, але хутка змяніў прафесію. Пасля таго, як пэўны час адпрацаваў на камбайне, вырашыў, што лясніцтва – гэта не яго. У КСУП “Запаветы Ільіча” працуе больш за 7 гадоў. Разам з жонкай гадуюць 4 дзяцей. Шматдзетны бацька адзначыў, што таксама знайшоў сваё прызванне на радзіме.

– Тут усё сваё, роднае. Ведаеш кожны куток. А яшчэ ў час уборцы збожжавых і заработная плата добрая, ад таго мы і імкнёмся хутчэй скончыць працу.
Падзякуем нашых аграрыяў за плённую працу і пажадаем ім не спыняцца на дасягнутым!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о