11 лістапада ва ўсім свеце адзначылі 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага – вялікага рускага пісьменніка, унікальнага мысліцеля і філосафа.
Нягледзячы на вялікі прамежак часу, які аддзяляе нас ад жыцця і творчасці генія, аўтар “Злачынства і пакарання”, “Братоў Карамазавых”, “Ідыёта” і іншых раманаў працягвае заставацца адной з самых яркіх асоб у сусветнай літаратуры.

Ён і сёння наш сучаснікДля нас, беларусаў, Дастаеўскі знакавы і тым, што род пісьменніка даў пачатак на беларускім Палессі. Роду Дастаеўскіх ужо больш за 500 гадоў. Прозвішча пайшло ад назвы беларускай вёскі Дастаева, што ў Брэсцкай вобласці, дзе некалі жылі продкі вялікага пісьменніка.

З нагоды знамянальнай даты мы завіталі ў цэнтральную раённую бібліятэку, каб пацікавіцца, якія мерапрыемствы прапануюць сваім наведвальнікам супрацоўнікі культуры. Загадчык аддзела абслугоўвання інфармацыі Алена Сцяфняк расказала, што бібліятэка прапануе наведаць выставу па творчасці пісьменніка, якая будзе працаваць на працягу тыдня. Для абанементаў падрыхтавана акцыя “Перачытваем Дастаеўскага”.

Ён і сёння наш сучаснік– Вялікія пісьменнікі застаюцца вялікімі на стагоддзі. Іх героі працягваюць жыць, таму што не пакідаюць раўнадушнымі чытачоў, – працягвае размову Алена Міхайлаўна. – Творчасць Фёдара Міхайлавіча працягвае хваляваць суайчыннікаў. Большая частка наведвальнікаў зацікаўленая творчасцю юбіляра – вучні старэйшых класаў, якія вывучаюць яго раманы па школьнай праграме. Але і жыхары горада часцяком бяруць творы класіка, бо праблемы, якія ўздымае аўтар, застаюцца актуальнымі і сёння.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о