Напярэдадні Дня працы адбылося адкрыццё раённай Дошкі гонару, дадзены старт сезону фантанаў і прайшло ўшанаванне прафсаюзнага актыву і ветэранаў.

Слаўным працай – наша павага Слаўным працай – наша павага Слаўным працай – наша павага Слаўным працай – наша павага Слаўным працай – наша павага Слаўным працай – наша павагаПершамайскія святы ў нашай свядомасці сімвалізуюць мір і стваральную працу, праслаўляюць чалавека-працаў-ніка, увасабляюць вясновы росквіт і надзеі на лепшае.
У гэтыя дні стала ўжо добрай традыцыяй адкрываць новыя імёны на абноўленай раённай Дошцы гонару, ушаноў-ваць лепшых людзей раёна, тых, хто па выніках 2020 года прызнаны лепшымі ў вытворчасці і сацыяльнай сферы.
– Сёння наша Дошка гонару прадстаўлена лепшымі працоўнымі калектывамі ўстаноў і прадпрыемстваў раёна. Працавітыя, мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя – кожны з дваццаці чатырох слаўных працаўнікоў і васьмі працоўных калектываў, занесеных на Дошку гонару, спаўна заслужыў гэта права. Яны прадстаўляюць усе найважнейшыя сферы жыццядзейнасці і ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да працы і адданасць сваёй справе, – адзначыла на цырымоніі адкрыцця намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько. – Героямі нашага часу сталі ўрачы, якія самааддана прынялі выклік пандэміі і працягваюць стаяць на варце нашага здароўя. Добрых паказчыкаў па выніках года дасягнулі нашы аграрыі, дарожнікі, працаўнікі камунальнай і лясной гаспадаркі, прадстаўнікі сацыяльнай сферы, якія ўмацоўвалі пазіцыі Петрыкаўшчыны. Важна, што ў мінулым годзе нашы працоўныя калектывы праявілі згуртаванасць і адданасць сваёй справе. Мы з вамі працавалі энергічна і не паддаваліся спробам звонку ўнесці разлад у зладжаны, устойліва працуючы механізм жыццезабеспячэння раёна.
Пачэснае права адкрыць раённую Дошку гонару было прадастаўлена намесніку старшыні райвыканкама Святлане Сянько і дырэктару філіяла ДЛГП “Петрыкаўскі лясгас” Юрыю Апановічу.

Сярод тых, чыё імя ўпрыгожыла Дошку гонару і хто ўслаўляе наш раён – настаўнік гімназіі Аляксандр Дарошка. Аляксандр Іванавіч выступіў на цырымоніі:
“Для мяне, як і для іншых, хто занесены сёння на раённую Дошку гонару, гэта вельмі важная і адказная падзея. Я вельмі ўдзячны за такую высокую ацэнку маёй працы. Лічу, што гэта не толькі мая заслуга, але і заслуга ўсяго нашага калектыву, якому я бязмерна ўдзячны за падтрымку і веру ў мяне. Упэўнены: калі мы разам, мы можам дасягнуць высокіх вынікаў у нашай нялёгкай справе”.
Сярод працоўных калектываў па выніках мінулага года вызначыўся поспехамі і занесены на Дошку гонару філіял ДЛГП “Петрыкаўскі лясгас”. За прызнанне падзякаваў дырэктар Юрый Апановіч: “Ад імя калектыву хачу падзякаваць за такую высокую ацэнку нашай працы, укладу ў развіццё нашага раёна. Хачу дадаць, што толькі добрасумленная і адказная праца будзе рухаць нас наперад”.
Не бывае многа добрых слоў на адрас тых, хто слаўны працаю. Нашыя перадавікі – гэта наш гонар.
Партрэты самых годных працаўнікоў па добрай традыцыі будуць цэлы год упрыгожваць гарадскую плошчу. Так і павінна быць, каб лепшых людзей раёна бачылі і ведалі ўсе, раўняліся на іх і бралі прыклад. Асабліва наша моладзь, наша падрастаючае пакаленне. Дзеці павінны ганарыцца сваімі бацькамі, быць годнымі прадаўжальнікамі лепшых працоўных традыцый. Мы захапляемся і ганарымся нашымі перадавікамі. Дзякуй вам за вашу працу!
У гэты дзень таксама быў дадзены старт сезону фантанаў. На пляцоўцы каля раённага Дома культуры, насуперак дробнаму, але настойліваму веснавому дожджыку, пад прыгожыя музычныя нумары фантан быў адкрыты.
Пасля ўрачыстасць з нагоды Свята працы прадоўжылася ў раённым Доме культуры, дзе прайшло ўшанаванне прафсаюзнага актыву і ветэранаў прафсаюзнага руху.

Галіна КАЗАК.
Фота Алены БРУЦКАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о