Па звестках аддзялення ДАІ РАУС, сёлета на Петрыкаўшчыне было зафіксавана 6,7 тысячы парушэнняў правілаў дарожнага руху, з іх 611 – у лістападзе.

Адбылося восем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінула пяць чалавек і дзесяць – былі паранены.

94 вадзіцелі кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення, шасцёра з іх селі за руль п’янымі паўторна. За перавышэнне хуткасных рэжымаў прыцягнута да адказнасці больш дзвюх тысяч вадзіцеляў.

Сярод парушальнікаў правілаў было і каля 1,5 тысячы веласіпедыстаў і пешаходаў.

Сума накладзенага за парушэнні ПДР штрафу склала 291,2 тысячы рублёў.

П. ВАЛОДЗІН.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о