Заўсёды здзіўлялася працаздольнасці і творчым фантазіям палешукоў. Вось гэты домік усяго за тыдзень стварыў мастак, разьбяр па дрэве ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” Аляксандр Церабавец.

Мы неаднаразова размяшчалі на старонках нашай газеты фотаздымкі прац Аляксандра Віктаравіча. Яго шыкоўныя разьбяныя сані ды і многія іншыя працы майстра дагэтуль у памяці чытачоў.

Гэты домік сёння ў Ляскавічах упрыгожвае падворак, які падрыхтавалі майстры Петрыкаўшчыны. Дах зроблены з чароту. Так што, госці дарагія, наведваючы фестываль, абавязкова звярніце ўвагу на працы нашых творцаў. Выдатнага вам настрою і яркіх уражанняў ад “Кліча Палесся”.

Церамок ад лясгаса – на фестывальІнга ГІЛЕНКА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о