На мінулым тыдні работнікі культуры адзначылі сваё прафессійнае свята. У зале раённага Дому культуры сустрэліся калегі з розных куткоў Петрыкаўшчыны, якіх, пэўна, толькі раз на год і можна пабачыць у якасці гасцей ды гледачоў.

Работнікі культуры адзначылі сваё прафессійнае свята
Увесь год яны рыхтуюць мерапрыемствы для нас: пішуць сцэнарыі, ставяць нумары, працуюць над музычным аздабленнем. Акрамя гэтага культработнікі намагаюцца, каб у кожнай установе было ўтульна і цёпла, каб артысты своечасова трапілі на канцэрт у вёску, дзе даўно зачыніўся свой клуб. З першых гадзін новага года, на кожнае свята яны дораць нам настрой.
Мерапрыемства распачалося прамовай выконваючай абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святланы Блінец, якая зазначыла, што няхай работнікі культуры не ратуюць жыццяў, але даюць паратунак чалавечым душам.
Разам з кіраўніком Петрыкаўскай райарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццянай Галіцкай Святлана Блінец адзначыла звыш двух з паловай дзясяткаў лепшых прадстаўнікоў культурнай галіны. Граматай райвыканкама быў узнагароджаны калектыў Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры, граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – Галубіцкая, Навасёлкаў-ская, Пціцкая, Мышанская, Чалюшчавіцкая і Ляскавіцкая ўстановы культуры.

Работнікі культуры адзначылі сваё прафессійнае свята
Не забыліся і пра ветэранаў. У відэазвароце прысутных са святам павіншавалі Георгій Будовіч, Таццяна Пінчук і Георгій Кебец. Не абыйшлося без творчых падарункаў – вакальныя нумары і інструментальныя кампазіцыі мясцовых артыстаў раз за разам адгукаліся гучнымі авацыямі.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о