Рэспубліканская грамадская арганізацыя “Белая Русь” моцна замацавала свае пазіцыі ў нашым грамадстве правядзеннем шматлікіх акцый, прадстаўніцтвам і ўдзелам у многіх важных мерапрыемствах. Адно з іх – выбарчыя кампаніі.

Сустрэча напярэдадні выбараўНапрыканцы жніўня старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына сустрэлася з кіраўніком грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзем Давыдзька і актывам арганізацыі. Тэмай гутаркі стала роля грамадскіх аб’яднанняў у выбарчай сістэме Беларусі і прадстаўніцтва “Белай Русі” і яе членаў у правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведаміла старшыня раённага аб’яднання РГА “Белая Русь” Антаніна Бруяка, якая была запрошана на сустрэчу ў саставе дэлегацыі Гомельскай вобласці.
– “Белая Русь” атрымала высокія адзнакі кампетэнтнасці і актыўнасці, станоўча зарэкамендавала сябе на выбарах, якія праходзілі ў папярэднія гады, – расказала Антаніна Бруяка. – Дысцыплінаванасць, дасведчанасць у выбарчым заканадаўстве і ўменне працаваць з людзьмі – гэта тыя якасці, якія даюць нашым членам “пуцёўку” ў састаў выбарчых камісіій або на выбарчыя ўчасткі ў якасці назіральнікаў. Побач з міжнароднымі назіральнікамі павінны працаваць людзі, якія маюць трывалую грамадзянскую пазіцыю, арыентуюцца ў сацыяльна-эканамічных пазіцыях нашай дзяржавы.
Лідзія Ярмошына расказала пра асаблівасці цяперашняй выбарчай кампаніі, яе асноўных этапах. Таксама на пашыраным пасяджэнні Рэспубліканскага савета “Белай Русі” абмеркавалі ўдзел грамадскіх арганізацый у выбарах.
Генадзь Давыдзька пазначыў, што ў выбарчай гонцы прымуць удзел каля 80 прадстаўнікоў аб’яднання. Падкрэсліў важнасць таго, каб у “парламент прайшлі дастойныя людзі, якія будуць працаваць на карысць дзяржавы”.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о