У Палаце прадстаўнікоў у другім чытанні прыняты законапраект па змяненні Працоўнага кодэкса. Федэрацыя прафсаюзаў стала адным з распрацоўшчыкаў дакумента і ўнесла больш за 40 прапаноў па змяненні 30 артыкулаў ТК.
– Усе гэтыя прапановы сфарміраваны на аснове запытаў і праблем, з якімі ў ФПБ звярталіся члены прафсаюза і працоўныя калектывы, – падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. – Мы дастаткова доўга адпрацоўвалі ўсе гэтыя пытанні з нашымі сацыяльнымі партнёрамі. І дзякуючы канструктыўнай пазіцыі ўсіх зацікаўленых – і дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў, і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – большасць з нашых прапаноў улічаныя ў законапраекце.
Адным з самых значных для ФПБ пытаннем было замацаванне ў Працоўным кодэксе гарантый занятасці для добрасумленных работнікаў. Прафсаюзы настаялі на ўключэнне ў Працоўны кодэкс нормы, якая гарантуе падаўжэнне кантракту на максімальны тэрмін, калі ў чалавека няма спагнанняў. Так, згодна з законапраектам, калі бакі вырашылі працягнуць працоўныя адносіны, то падаўжэнне кантракту ў межах пяцігадовага тэрміну яго дзеяння з добрасумленным работнікам ажыццяўляецца на максімальны тэрмін. А па заканчэнні кантракту новы дакумент падпісваецца на тэрмін не менш за тры гады ці заключаецца працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін.
Захавана норма пра тое, што прафсаюз мае права ўдзельнічаць у абмеркаванні умоў кантракту работніка. Гэта норма накіравана не дапусціць парушэння правоў работніка з-за неўключэння ў кантракт гарантый, прадастаўленых работніку заканадаўствам, калектыўным дагаворам.
Прафсаюзы таксама настаялі і на захаванні тэрміну апавяшчэння работнікаў пра змяненні істотных умоў працы. ФПБ настаяла на тым, што работніка неабходна папярэджваць за 30 дзён, а не за тыдзень, каб чалавек мог знайсці новую працу, калі не згодны з зменамі ўмоў працы.
Таксама ў законапраект уключана прапанаваная прафсаюзамі норма пра абмежаванне матэрыяльнай адказнасці работнікаў. Цяпер адпаведна законапраекту, штрафы, якія накладаюцца на арганізацыю, нельга будзе спагнаць з работнікаў.
Яшчэ адно змяненне Працоўнага кодэкса, ініцыяванае ФПБ, тычыцца абароны правоў працуючых пенсіянераў. На сённяшні дзень, ім, у адрозненне ад іншых катэгорый работнікаў, не выплачваецца выхадная дапамога, калі яны звальняюцца па прычыне парушэння наймальнікам працоўнага заканадаўства. ФПБ адстаяла пазіцыю пра выключэнне гэтай нормы з законапраекта, каб да ўсіх работнікам быў роўны і справядлівы падыход.
Па матэрыялах 1prof.by.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о