Яшчэ зусім нядаўна сацыяльныя сеткі літаральна стракацелі абурэннямі наконт выдалення дрэў у горадзе. Як мы паведамлялі на старонках раённай газеты, выдаляліся хворыя дрэвы, аварыйныя, пашкоджаныя амелай, а таксама тыя, якія псавалі пакрыццё тратуараў і дарожак. Замест іх, зразумела, будуць ажыццяўляцца кампенсацыйныя пасадкі новых дрэў.

Зазелянее горад маладымі дрэвамі
Як нам паведамілі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, для арганізацыі мерапрыемстваў па азеляненні горада 25 лютага райвыканкамам было прынята рашэнне № 242 “Аб правядзенні мерапрыемстваў па пасадцы дрэў на тэрыторыі горада Петрыкаў у веснавы перыяд 2019 года”.
Згодна з рашэннем з 1 па 30 сакавіка ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” камісійна праводзіць адбор саджанцаў 3-5 групы, пасля чаго 160 клёнаў, 75 бяроз, 20 ясеняў, 130 ліп, 20 елак, 50 рабін, 25 вербаў, 25 соснаў і 10 дубоў будуць перададзены КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”.
Таксама распрацаваны план пасадкі дрэў у горадзе. Згодна з ім у другім квартале клён, рабіна і вярба будуць пасаджаны ў скверы па вуліцы Францыска Скарыны, клён і ліпа – на вуліцы Акадэміка Каралёва (каля магазіна “Зорны”) і клён, ліпа і бяроза – на гэтай жа вуліцы на дваравой тэрыторыі каля кінатэатра “Беларусь”. Клёны, ліпы і вярба ўпрыгожаць сквер на скрыжаванні вуліц Бумажкова і Муляраўскай, клён, рабіна, вярба, елка і дуб будуць пасаджаны ў скверы па завулку Камунальнаму каля помніка загінулым маракам. Клён, ліпа, сасна і бяроза ўпрыгожаць дваравую тэрыторыю каля дзіцячага сада №1 з боку вуліцы Карла Маркса, клён, ліпа і бяроза – вуліцу Дружбы каля міні-ЦЭЦ, клён, ліпа, рабіна і вярба – дваравую тэрыторыю шматпавярховай жылой забудовы па вуліцы Дружбы. Таксама будзе засаджана клёнам, ліпай і рабінай дваравая тэрыторыя шматпавярховай жылой забудовы па вуліцы Луначарскага, клёнам, ліпай і бярозай – дваравая тэрыторыя каля дамоў №№ 72, 74 і 76 па вуліцы Бумажкова, клёнам і ліпай – дваравая тэрыторыя шматпавярховай жылой забудовы па вуліцы Вароўскага, клёнам, ясенем, бярозай, сасной, елкай і ліпай – правы бок вуліцы Ленінскай да маста і клёнам, ясенем і ліпай – вуліца Камунальная.
Як бачна, геаграфія пасадак немалая, як і фронт работ па яе ажыццяўленні. Таму, паважаныя гараджане, чым марна бавіць час у сацсетках, айда рабіць наш горад прыгажэйшым!
Акрамя таго, як нам паведамілі ў райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на тэрыторыі вобласці і раёнаў, у тым ліку і нашага, сёлета плануецца значнае азеляненне гарадоў, раённых цэнтраў і сельскіх населеных пунктаў, арганізаванае згодна з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Акрамя спецыялізаваных прадпрыемстваў у рамках прыродаахоўных акцый “Дрэва каля хаты”, “Пасадзі дрэва там, дзе нарадзіўся” і іншых у пасадцы насаджэнняў прыняць удзел можа кожны жадаючы.

Дзмітрый БЯЛЬКО.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о