Нейрабіялогія даказала, што ў тых, хто валодае творчым складам розуму, мозг працуе інакш, чым у астатніх тыпаў людзей.
З псіхалагічнага пункту гледжання творчыя тыпы асоб з цяжкасцю паддаюцца вызначэнню. Яны складаныя, парадаксальныя і, як правіла, пазбягаюць руціны. Творчы чалавек бачыць магчымасці паўсюль.
Безупынны пошук, абдумванне ідэй і вобразаў, танцавальных “па” – сёння размова ідзе пра Ірыну Супруненка, кіраўніка харэаграфічнага ансамбля “Задорынкі” філіяла Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў у Мышанцы.

Арыентацыя на творчасць
– У пачатку бягучага года калектыў адначыў юбілей – пяць гадоў з дня стварэння, – пачала Ірына Анатольеўна. – Наш ансамбль неаднойчы быў адзначаны на розных рэспубліканскіх, абласных і раённых конкурсах. Калі б не фінансавая падтрымка бацькоў, мы не змалі б пашыць новыя касцюмы, тое самае і ўдзел у спаборніцтвах танцавальных – без дапамогі кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама не абыходзіцца.
Першы дыплом мы прывезлі ў 2014 годзе з адкрытага рэспубліканскага конкурсу “Феерыя мастацтваў” у намінацыі “Захаванне нацыянальных традыцый”. З тых часоў запал выступаць на сцэне ўзрастае з кожным разам. Прымаем актыўны ўдзел і ў міжнародных анлайн-конкурсах. Для гэтага рыхтуем відэа і адпраўляем па электроннай пошце. Дыпломы яшчэ не ўсе прыйшлі. Дарэчы, пра дыпломы, іх у нас шмат, а вось імі ўпрыгожыць сцены няма часу. Нам нават прыйшоў ліст-запрашэнне на гала-канцэрт у Маскву. Фінансавае пытанне ўсё яшчэ адкрыта. Набыць новы абутак, тканіну, розныя ўпрыгажэнні. Увогуле, нам патрэбен спонсар. Верым, што такі чалавек знойдзецца.
Марым атрымаць статус “Узорны аматарскі калектыў”. Для гэтага трэба выканаць праграму не менш як на гадзіну.
Юбілейны канцэрт плануем у красавіку, дзе мы пакажам ўсё, чаму навучыліся. Калі ласка, запрашаем.

Арыентацыя на творчасць
Творчых ідэй вельмі шмат. Абдумваю, прыдумляю новы танец нават ноччу. Гэта нейкі бесперабойны працэс. Мой калектыў, мая сям’я, падтрымка, якую мне аказваюць, – усё гэта натхняе працаваць, укладваць усю душу ў сваё дзецішча.
Ірына Анатольеўна – выпускніца Мазырскага музычнага вучылішча, 22 гады працавала педагогам па класе домры ў Мышанскай школе мастацтваў. У 1999 годдзе была залічана ў Мазырскі філіял універсітэта культуры. З 2013 года працуе ў якасці педагога-харэографа філіяла Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў у Мышанцы. У мінулым годзе была адзначана райвыканкамам падарункам за працавітасць.
Такіх таленавітых, апантаных і самаадданых людзей на Петрыўкашчыне можна па пальцах палічыць. Жадаем Ірыне Анатольеўне натхнення, здароўя і новых перамог.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о