Прадпрымальная моладзь знаходзіць усё больш новых заняткаў, якіх патрабуе сучаснасць. Так, адным з відаў паслуг стала ўпакоўка тавараў. Напрыклад, вы збіраецеся на вяселле, ці дзень нараджэння… Набылі падарунак. Але ж яго яшчэ трэба святочна абгарнуць.

Упакоўка – выгадная справа
Як адзначылі ва ўпраўленні па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Калінкавіцкім раёне, з 1 студзеня 2019 года пунктам 3 артыкула 337 Падатковага кодэксу прадугледжана права грамадзян займацца аказаннем паслуг па ўпакоўцы тавараў, прадастаўленых спажыўцом, без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Для гэтага трэба падаць у падатковы орган заяву ў пісьмовым альбо электронным выглядзе, у якой указаць від дзейнасці і перыяд здзяйснення яе. Да таго, трэба заплаціць адзіны падатак, стаўка якога на сёння складае 28 рублёў.
Паслуга павінна аказвацца самастойна, без прыцягнення іншых асоб. Парадак прыёму наяўных сродкаў і вядзення ўліку не ўстаноўлены. Уплачваць адзіны падатак трэба штомесяц і толькі за тыя месяцы, у якіх паслуга здзяйсняецца.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5-32-73.

І. ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о