У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс «Міс і містэр Гомельская вобласць»

0
703

   У суботу 5 студзеня ў Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс прыгажосці “Міс і містэр Гомельская вобласць”, фінал якога адбудзецца 30 сакавіка ў Гомелі.

У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць" У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

Жадаючых паказаць сябе аказалася вельмі мала. Дзяўчыны ў апошні момант тэлефанавалі сяброўкам: “Віка, давай хутчэй, тут нікога няма, а я адна баюся!”

Па выніку каля 12 гадзін дня рэгістрацыю прайшлі ўсяго 7 дзяўчат і 2 юнакі. Прэтэндэнтам вымяралі абхват грудзей, стану і сцёгнаў. Далей удзельнікі запаўнялі анкеты, дзе пазначалі свае параметры, дату нараджэння, нумар мабільнага тэлефона, мэту ўдзелу.  Таксама неабходна было зрабіць кароткі аповед пра сябе,  свае захапленні і прадэмастраваць свае ўменні. І толькі пасля – маладых людзей  запрашалі да членаў журы, якія размесціліся ў фае раённага Дома культуры. Дарэчы, там арганізатары стварылі фотазону з  лэйблам “Міс і містэр Гомельская вобласць”.У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць" У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

Ідэя конкурсу “Міс і містэр Гомельская вобласць” заключаецца не толькі ў ацэнцы знешніх дадзеных удзельнікаў, але і ў раскрыцці іх духоўных якасцяў, творчых здольнасцяў.

У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць" У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

Мастацкі кіраўнік Цэнтра моды і прыгажосці “Хрустальная Німфа”, арганізатар конкурсу Марыя Тушынская (на фота вышэй)  адзначыла, што петрыкаўчане здзівілі яе сваёй харызмай, неаднабокавасцю поглядаў, крэатыўным мысленнем, таму большая палова  можа спадзявацца на ўдзел  ў наступным этапе адбору.

– Прыкладна 21 студзеня мы агучым імёны тых, хто прайшоў далей, – падзялілася Марыя Анатольеўна. – А пакуль кастынгі чакаюць сваіх герояў  у іншых  гарадах.

 

У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць" У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

– Амаль што не хвалявалася, – распавяла пасля субяседвання адна з  прэтэндэнтак Вікторыя Яцук. – Арганізатары мерапрыемства пыталіся, што цікавага я магу расказаць пра сваю малую радзіму, якія ёсць у рэгіёне славутасці, дзе і кім працую, што мяне натхняе,  з якім нумарам буду выступаць на  творчым этапе.

Наконт апошняга: хутчэй за ўсё буду танцаваць, бо займаюся гэтым прафесійна. Адна з членаў журы папрасіла паказаць некалькі танцавальных па. Напрыканцы субяседвання я прадэфіліравала,  мяне сфатаграфавалі. Здаецца, нічога складанага.

У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць" У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"
У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць" У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць" У Петрыкаве прайшоў кастынг на конкурс "Міс і містэр Гомельская вобласць"

Праз некалькі тыдняў мы агучым вынікі. Сачыце за навінамі!

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ

Аўтар фота: Арцём ГУСЕЎ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о