5 сакавіка ў аграгараду Свяцілавічы Веткаўскага раёна на пажары загінуў дзесяцігадовы хлопчык.

Пажар адбыўся ноччу. Пры тушэнні дома выратавальнікамі былі знойдзены трупы дваццацігадовага юнака і дзесяцігадовага хлопчыка. Бацькі загінулых і яшчэ адзін падлетак змаглі самастойна выбрацца з дома, ахопленага агнём. Домаўладанне знішчана. Па папярэдняй версіі прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, курэнне ў ложку.

Абласной камісіяй па расследаванні здарэння было ўстаноўлена, што сям’я не знаходзілася на ўліку сацыяльна небяспечных, інфармацыя пра нядобранадзейнасць сям’і на адрас суб’ектаў прафілактыкі не паступала. Паўгода таму домаўладанне наведвалася ў ходзе работы аглядавай камісіі, парушэнняў пажарнай бяспекі не было выяўлена, тры аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі знаходзіліся ў спраўным стане. І тым не менш, трагедыі пазбегнуць не атрымалася.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о