sport_20052014_an227 верасня ў Рэчыцы  прайшлі абласныя  спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод навучэнцаў 5-6 класаў «Шкаліяда» ў праграме ХХХ спартакіяды школьнікаў вобласці.

Каманда нашага раёна заняла ІІ месца сярод 8 раёнаў другой групы, прапусціўшы ўперад толькі каманду Гомельскага раёна.

Праграма спаборніцтваў складалася з чатырох дысцыплін. Кожны спартсмен прымаў удзел ва ўсіх этапах. Эдуард Дарынскі (Мышанская школа) заняў І месца сярод хлопчыкаў, а Яўгенія Какора (Капцэвіцкая школа) – ІІІ месца сярод дзяўчынак.

У склад нашай зборнай таксама ўвайшлі: Алег Палтаран (Капцэвіцкая школа), Аліна Аўчыннікава і Васіль Басюк (гімназія),  Юлія Жукавец (Галубіцкая школа), Алена Горват (СШ №2) і Максім Стракач (Бабуніцкая школа). Каманду прадстаўляў настаўнік Капцэвіцкай школы Віктар Радзько.

Уладзімір КУЛЬБА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о