У чацвер, 31 студзеня адбыўся канцэрт, прысвечаны 100-годдзю БССР.

31 студзеня адбыўся канцэрт, прысвечаны 100-годдзю БССР

Да савецкай улады кожны можа адносіцца сыходзячы са сваіх меркаванняў, але не будзем забывацца пра той факт, што большасць нас нарадзіліся менавіта пад сцягам БССР.

Са святам прысутных павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Насеня. Святлана Алегаўна ўручыла Ганаровыя граматы Гомельскага аблвыканкама Ядвізе Суботка і Ліліі Гросвальд і падзякі райсавета дэпутатаў Анатолю Панамарэнку, Васілю Басюку і Андрэю Навуміку.

31 студзеня адбыўся канцэрт, прысвечаны 100-годдзю БССР 31 студзеня адбыўся канцэрт, прысвечаны 100-годдзю БССР 31 студзеня адбыўся канцэрт, прысвечаны 100-годдзю БССР
Канцэрт працягнуўся выступленнямі артыстаў, дзе на сцэне знайшлося месца як маленькім, так і сталым. Гледачы пачулі як сучасныя, так і савецкія спевы. Гучала інструментальная музыка, а асаблівай іскрай канцэрту сталі народныя танцы гасцей з Капаткевічаў.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о