Сёлета на маршрутах патрулявання супрацоўнікі группы затрымання аддзялення Дэпартаменту аховы раскрылі шэсць злачынстваў, выявілі 112 адміністрацыйных правапарушэнняў, з якіх 38 – крадзяжоў.

Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з начальнікам Петрыкаўскага аддзялення Дэпартаменту аховы маёрам міліцыі Русланам Сцяпанавым, каб даведацца пра асноўныя задачы службы і магчымасці іх выканання.
– Адзначу, што на сёння пад нашай аховай знаходзіцца 206 аб’ектаў розных форм уласнасці. З іх трынаццаць пастоў фізічнай аховы, 46 аб’ектаў абсталяваны тэхнічнымі сродкамі аховы, усталяваны 128 ручных сістэм трывожнай сігналізацыі. Пад аховай і 147 памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян (кватэры, гаражы), – паведаміў Руслан Рыгоравіч. – Лепшая рэклама нашых паслуг – гэта іх якасць. З гонарам магу адзначыць, што за бягучы і мінулы гады на аб’ектах, якія знаходзяцца пад нашай аховай, не здзейснена ніводнага крадзяжу і нават спробы пранікнення на аб’ект.
Такі вынік дасягнуты дзякуючы рабоце кожнага структурнага падраздзялення. Гэта работа групы міліцэйскай ваенізаванай вартавой аховы, а таксама тэхнічнай службы. Зразумела, калі тэхніка працуе надзейна, няма ілжывых спрацоўванняў, то ў супрацоўнікаў выпадае больш часу на ахову грамадскага парадку. Трэба сказаць, што пры нарматыве прыбыцця групы на месца да 7 хвілін, нашы супрацоўнікі прыбываюць за 3-4 хвіліны. Гэта датычыць Петрыкава і Макарыч. У астатнія населеныя пункты прыбываюць ужо супрацоўнікі РАУС.

29 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ СТВАРЭННЯ СЛУЖБЫ АХОВЫ МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

На варце спакою міліцыянер-вадзіцель малодшы сяржант Аляксандр Жолуд і старшы нарада групы затрымання прапаршчык Сяргей Корбут

Мы працуем у адзінай звязцы з супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў. Да канца года наша задача – укараніць лічбавую радыёсувязь, па якой працуе ўжо РАУС.
Сёлета з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі ў нас, на жаль, не адбудзецца з нагоды свята паказальнага выступлення нашай групы затрымання. Мы планавалі на стадыёне гімназіі прадэманстраваць школьнікам, як працуюць су-працоўнікі, як за 10 секунд яны апранаюць экіпіроўку (бронекамізэлькі, шлемы, вогнястрэльную зброю, гумавыя палкі, наручнікі, дадатковым сродкам сёння сталі яшчэ маскі і пальчаткі). Усё ж, спадзяюся, на наступны год мы абавязкова прадставім на агляд работу нашых супрацоў-нікаў.
Добрым памочнікам у затрыманні злачынцаў у нас з’яўляюцца сабакі. Работа кінолагаў Дзяніса Занкевіча і Ула-дзіслава Жывулы таксама была б цікавая падрастаючаму пакаленню. Дарэчы, хутка Уладзіслаў адправіцца са сваім гадаванцам на навучанне ў кіналагічны цэнтр. Пакуль на службе ў нас адзін Байран.
Напярэдадні свята самыя лепшыя словы выказваю на адрас нашага калектыву. Кожны супрацоўнік заслугоўвае слоў падзякі. Тое ж датычыць адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату, грамадзянскіх работнікаў. Шмат моладзі прыйшло ў нашы рады. Цяпер двое курсантаў праходзяць навучанне ў цэнтры Дэпартамента аховы, тры супрацоўнікі на днях здаюць экзамены і прыступяць да выканання службовых абавязкаў. Адзначу, што выпадковыя людзі не трапляюць у Дэпартамент аховы. Сёння крытэрыі адбору высокія і строгія. Вось і наш новы пост на ГАКу пакуль недаўкамплектаваны кадрамі.
Прыемна адзначыць, што па выніках за верасень работа калектыву нашага аддзялення знаходзіцца на 4 месцы сярод аналагічных пятнаццаці на Гомельшчыне. Спадзяюся, што па выніках работы за 2020 год мы трапім у тройку лідараў.
Сёння словы віншавання адрасую і ветэранам нашай службы. Іх дзесяць чалавек і я абавязкова наведаюся да кожнага, каб павіншаваць са святам. А калектыву жадаю самага галоўнага на сёння – здароўя, узаемаразумення і падтрымкі дома, а таксама фінансавай стабільнасці!

Інга ГІЛЕНКА.
Фота Артёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о