Падарожжы па свеце і адкрыццё новых гарызонтаў – гэта хобі Юліі Туравец

28 чэрвеня – Дзень моладзі: 1600 кіламетраў прыгод Юліі ТуравецПошук сябе – спрадвечны шлях, які праходзіць чалавек. Праз перашкоды, боль, крыўды і расчараванні, праз любоў, прызнанне і натхненне – ён пазнае і знаходзіць сябе.

Жыццё дадзена, каб адчуць кожны яго момант і навучыцца атрымліваць асалоду ад кожнай хвіліны. Так лічыць наша сённяшняя гераіня, сапраўдны прыклад для пераймання, яркі прадстаўнік моладзі – Юлія Туравец.
Спартыўная дзяўчына натхніла на падарожжы многіх праз Instagram, у якім публікуе яркія моманты свайго жыцця. Яна выгружае фотаздымкі падарожжаў і пейзажаў нашай сінянавокай краіны.

28 чэрвеня – Дзень моладзі: 1600 кіламетраў прыгод Юліі ТуравецЮля атрымала адукацыю эканаміста, зараз працуе бухгалтарам у петрыкаўскай аптэцы. У маі мінулага года выканала ўсе нарматывы Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь і атрымала пасведчанне фізкультурніка.

28 чэрвеня – Дзень моладзі: 1600 кіламетраў прыгод Юліі ТуравецНа пазітыве па жыцці Юлія не адмаўляе сабе ў задавальненні бегаць па раніцах на доўгія дыстанцыі, займацца фітнесам, удзельнічаць у паўмарафонах, сустракаць усходы на беразе возера, развітвацца з сонцам за кубкам кавы ў руках.

– Усё пачалося тры гады таму, я проста перагле-дзела прыярытэты ў жыцці і зразумела, чаго хачу, – падзялілася з намі ўспамінамі дзяўчына. – Першапачаткова гэта былі падарожжы на невялікія дыстанцыі. У гэтым годзе ўзяла ліст паперы, ручку і карту Беларусі і прыступіла да планавання доўгачаканага адпачынку.
Давялося папрацаваць, перш, чым скласці маршрут. Я хацела пабачыць максімум прыгожых месцаў, архітэктуру, яшчэ да яе рэканструкцыі, і проста пабыць адной. Некалькі пунктаў акрэсліла адразу, некаторыя вымушана была адкласці. І далей – з новай палаткай, спальным дыванком адправілася насустрач прыгодам.
Родныя спачатку скептычна паставіліся да маёй задумы, але затым падтрымалі.

28 чэрвеня – Дзень моладзі: 1600 кіламетраў прыгод Юліі Туравец– У апошняе сваё падарожжа я адправілася на “Гольфе” і не пралічылася, – удакладняе Юля. – Праехала адносна вя-лікую адлегласць. Зносіны мела толькі па неабходнасці з персаналам заправак і з бацькамі па тэлефоне.
У выніку падарожжа наша зямлячка наведала галоўныя славутасці Брэсцкай вобласці – Косаўскі замак, Ружанскі палац, Гродзенскай – касцёл Маці Божай Ружанцавай у Солах, храм Раства Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы і Траецкі касцёл у Гервятах.
– Апошні ўразіў мяне больш за ўсё! – канстатавала Юля. – Храм у Гервятах называюць “маленькай Швейцарыяй” і “беларускім Нотр-Дамам”. У адпаведнасці з шэрагам апытанняў, ён прызнаны самым прыгожым касцёлам Беларусі. І я з гэтым цалкам згодная.

На пражытак мяне і “Гольфіка” пайшло 150 руб. Гэта кошт маіх шчаслівых эмоцый… Вось такі цікавы атрымаўся трып.

– Я таксама наведала Гальшанскі і Крэўскі замкі, мелавыя Чырвонасельскія кар’еры. Апошнія, дарэчы, мяне ўразілі менш, чым Любанскія. Гісторыю не люблю, але атрымліваю эстэтычнае задавальненне ад таго, што бачу.
Дзяўчына ўпэўнена, што змена становішча дапамагае перазагрузіць мозг, і што вандроўкі ў адзіноце больш захапляльныя.
Тры гады таму ўжо было такое падарожжа, на 1500 кіламетраў. У гэты раз па падліках турысткі было каля 1600.

– Засынала на беразе ракі, прачыналася пад спеў птушак, сустракала світанак на возеры, заварвала грэчку на турыстычнай пліце. Я атрымала масу задавальнення, якое ні з чым не параўнаць. Гэта ў разы цікавей, чым сядзець дома.
Той факт, што наша гераіня падарожнічала адна – варты захаплення!
Актыўны лад жыцця, спазнанне новага дапамагаюць захаваць у тонусе мозг, папаўняюць наш багаж ведаў пра свет. Мы пастаянна атрымліваем новую інфармацыю, але ўжо не з кніг, а эмпірычным шляхам. А хіба павінна быць інакш?

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о